Перайсьці да зьместу

Бой у Гавенавічах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бой у Гавенавічах
Дата: 10 жніўня 1942 году
Месца: Гавенавічы
Вынік: Самаахоўцы разьбітыя ўшчэнт
Супернікі
Сьцяг СССР Партызанскі атрад імя Шчорса
Сьцяг СССР Партызанскі атрад імя Чапаева
Сьцяг Беларусі Зьвяз Слонімскага батальёна БСА
Камандуючыя
Сьцяг СССР Павел Пранягін
Сьцяг СССР Мікалай Фядотаў
Сьцяг Беларусі Лейтэнант Арлоўскі  
Колькасьць
каля 200 чалавек
1 гармата
каля 50 чалавек
Страты
невядомакаля 20 чалавек забіта
каля 30 чалавек палонныя

Бой у Гавенавічах — напад, арганізаваны прасавецкімі партызанамі на жаўнераў Беларускага корпуса самааховы ў вёсцы Гавенавічах 10 жніўня 1942 году.

Слонімская нямецкая ўлада, што не жадала даваць зброю пакліканым і разьмешчаным у кашарах некалькім сотням самаахоўцаў, паслала на ахову двара ў Гавенавічах зьвяз Самааховы, для якога адпусьцілі крыху зброі. Гэтае заданьне выпала на долю няпоўнага зьвязу на чале з Арлоўскім. Да зьвязу быў дададзены фэльчар Аляксандар Талерчык з Парэчча.

У Гавенавічах зьвяз спыніўся ў доме былога двара Відухоўскага, колішні маёнтак, што стаяў на грудзе за царквою.

Бой пачаўся зьнянацку для самаахоўцаў на другую ноч іхнага знаходжаньня ў Гавенавічах. Іх абстралялі гарматай, такім чынам, партызаны разбурылі стары цагляны будынак, як адзначаў партызанскі камандовец Павел Пранягін, тамака таксама былі й немцы-інструктары, якія адразу пабяжалі да балота, але іх там забілі партызаны з кулямётаў. Бой цягнуўся нядоўга.

Некаторых з палонных расстралялі. Загінуў і камэндант паліцыі ў Гавенавічах Юзік Равенка. Уцяклі толькі сьвятароў сын з Слоніму Коля Лічко й сурынец Міхась Рубец. Двор партызаны спалілі ды ўзялі каля 40 кулямётаў і шмат набояў. Павел Пранягін, камандовец партызанаў, меркаваў, што гэта была «школа паліцаяў-кулямётчыкаў».

Страты самаахоўцаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Барыса Данілюка, бой адбыўся напрыканцы ліпеня, і ў ім загінулі 20 ці 22 жаўнеры БСА. Паводле данясеньня савецкага выведніка Шчарына, тамака загінула каля 50 самаахоўцаў. Махсуд Холаў, таджык-партызан з атраду імя Шчорса, успамінаў пра 43 палонных. Камандовец гэтага партызанскага атраду Павел Пранягін даваў ацэнку стратаў БСА каля 20 забітых і 30 палонных.

Пахаваньне самаахоўцаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэрлінская беларуская газэта «Раніца» пра гэтае пісала:

Ляглі ўжо й першыя ахвяры за Бацькаўшчыну. Паў сьмерцяю жаўнера на сваёй баёвай постані камандзер Казлоўшчынскага Батальёну БСА, ляйтэнант Пётра Казакевіч, што вярнуўся ў Слонім на працу для бацькаўшчыны з Бэрліна. Паў ляйтэнант Арлоўскі, камандзір роты БСА ў Слоніме.

Забітых самаахоўцаў урачыста пахавалі на Ружанскіх могілках у жніўні 1942 году. Увосень таго ж году была ўшанаваная іхная памяць, у гэтым прымалі ўдзел:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]