Ружанскія могілкі (Слонім)
Ружа́нскія мо́гілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых ў месьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1596 годзе ў Берасьці была заключаная рэлігійная вунія паміж праваслаўнай царквой Вялікага Княства й каталіцкім касьцёлам. Утварылася новая плынь хрысьціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя сьвятары Слоніму, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахаваньня ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднаньня ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе.
Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскае Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзелу зьвязу палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесьці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэньне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёляг, філёляг, гісторыкі). Таксама былі й тутэйшыя добраахвотнікі колькасьцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі.
У жніўні 1942 году на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж году была ўшанаваная іхная памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў.
Пахаваныя на могілках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хрызастом-Лаўрэнці-Дамінік Татур (1811[1]—1876) — слонімскі павятовы маршалак, бацька Генрыха Татура[2].
- Станіслаў Бельскі (памёр у 1923 годзе) — доктар мэдыцыны[3].
- Васілі Разанцоў (1827—1901) — палкоўнік Усьцюскага палку, камандовец пяхотнага Яраслаўскага палку[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Страчаная спадчына Слонімшчыны. Могілкі
- Могілкі людзей, якіх нядаўна хавалі ўсім Слонімам, Занядбаныя
- Пра загінулых у Гавенавічах самаахоўцаў // Беларускі Рэзыстанс. — 2011. — № 1 (10). — С. 96—101.