Беларускі тэатар (кніга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jauhienij (гутаркі | унёсак) у 23:51, 29 ліпеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

«Беларускі тэатар» — манаграфія беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, апублікаваная ў кастрычніку 1924 году ў віленскім выдавецтве Беларускага Грамадзянскага сабраньня. Складаецца з шасьці разьдзелаў[1].

У манаграфіі аўтар пасьлядоўна аналізуе фальклёрныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі школьнай драмы зь яе інтэрмэдыямі і батлейкі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасьці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г. Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы[1].

У двух заключных разьдзелах даюцца падрабязныя зьвесткі пра разгарненьне тэатральнага руху на памежжы XIX і XX стагодзьдзяў, пра «Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі», «Беларускі савецкі тэатар», «Беларускі дзяржаўны тэатар» і інш[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 555. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6

Літаратура

  • Беларускі тэатр // Беларускае жыццё. 1920. №7(29). С. 1–4; тое ж: Спадчына (Менск). 1991. №1. С. 35–43.??
  • Беларускі тэатр. Вільня: выд-не Беларускага Грамадзянскага сабраньня ў Вільні, 1924. 114 с.
  • Выбраныя творы / Францішак Аляхновіч; Уклад., прадм. А. Сабалеўскага; Камент. Г Кажамякіна і А. Сабалеўскага. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. — 544 с. 8 іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)