Эўрапейская праўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўрапейская праўда
Тып афіцыйная бачына[d]
Даступныя мовы Украінская, ангельская і расейская
Уладальнік Грамадзкая арганізацыя
Аўтар Сяргей Сідарэнка
Юрый Панчанка
Пачатак працы Чэрвень 2014
Актуальны стан Дзейны
eurointegration.com.ua

«Эўрапейская праўда» (ЭП; укр. Європейська правда, ЄП) — сеціўнае выданьне Ўкраіны, прысьвечаныя Эўропе, НАТО і рэформам ва Ўкраіне. Сайт «Эўрапейскай праўды» запрацаваў на пачатку чэрвеня 2014 году. Выданьне створана журналістамі й кіруецца Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам.[1][2][3]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя заснаваньня «Эўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку й Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасьля закрыцьця ґазэты «Коммерсантъ-Украина».

«Эўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падразьдзяленьнем «Украінскай праўды», хоць праект зьяўляецца незалежным выданьнем зь юрыдычна асобнай рэдакцыяй і зьвязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнэрстве й абмене кантэнтам.[4][5] Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў.

Зьмена ўласьніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не зьмяніла адносіны паміж выданьнямі.[6]

Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 году.[7]

21 студзеня 2022 году выданьне афіцыйна запусьціла англамоўную вэрсыю.[8]

Рэдакцыйныя прынцыпы:

·        Адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі, якая распаўсюджваецца выданьнем.

·        Прызнаньне памылак.

·        Павага да разнастайнасьці думак.

·        СЬМІ ў сваёй працы кіруецца грамадзкай цікавасьцю.

·        ЭП паважае прыватнае жыцьцё.

·        Пры неабходнасьці журналісты гарантуюць ананімнасьць крыніцы інфармацыі.

·        Выданьне стаіць на абароне правоў чалавека.

·        Эўрапейская праўда шануе й абараняе сваю незалежнасьць.[9]

Фінансаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фінансаваньне праекта ажыцьцяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшаньня ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку Эўрапейская праўда аказвалі Эўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэньня, Рада Эўропы, NATO Publіc Dіplomacy Dіvіsіon (PDD), Эўразьвяз, МЗС Чэхіі, Natіonal Endowment for Democracy і г.д.

3 2018 ключавым донарам праекта зьяўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца зь бюджэту Кангрэса ЗША.[3]

Па словах рэдактара «Эўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» зьяўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістраваная як Грамадзкая арганізацыя).[10]

Ацэнка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле апытаньня 103 экспэртаў у 2021 годзе, анляйн-выданьне найбольш якасна асьвятляла пытаньні зьнешняй палітыкі сярод украінскіх мэдыя.[11][12]

У сьнежні 2021 году Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі ”Высокія стандарты журналістыкі - 2021” у катэгорыі ”За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт”.[13][14]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Допоможіть “Європейській правді” оновитися! Архіўная копія ад 27 лютого 2021 г.
  2. ^ Оновлення та відеоконтент для "Європейської правди" / Спільнокошт Праверана 2021-05-28 г. Архіўная копія ад 17 травня 2021 г.
  3. ^ а б Про проєкт Праверана 28 травня 2021 г. Архіўная копія ад 27 травня 2021 г.
  4. ^ «Українська правда» і Сергій Сидоренко запускають новий проект «Європейська правда» Архіўная копія ад 29 серпня 2021 г.
  5. ^ «Історична правда» та «ЄвроПравда» повідомили, що не є сторонами угоди про продаж УП Архіўная копія ад 27 травня 2021 г.
  6. ^ Щодо зміни власника видання “Українська правда” - заява ЄвроПравди (укр.) Праверана 2022-08-31 г.
  7. ^ “Європейській правді” – 7 років. Розповідаємо, що змінило та як змінилося наше видання Архіўная копія ад 5 червня 2021 г.
  8. ^ European Pravda has launched an English version (укр.)
  9. ^ Редакційні принципи “Європейської правди” (укр.) Праверана 2022-08-29 г.
  10. ^ “Європейська правда” потребує вашої допомоги Архіўная копія ад 17 травня 2021 г.
  11. ^ Foreign Policy Council "Ukrainian Prism"
  12. ^ “Європейську правду” визнали найякіснішим медіа про міжнародні справи - опитування Архіўная копія ад 22 січня 2022 г.
  13. ^ У Києві оголосили переможців премії "Високі стандарти журналістики" – 2021 Архіўная копія ад 22 січня 2022 г.
  14. ^ У Києві оголосили переможців премії «Високі стандарти журналістики — 2021» Архіўная копія ад 19 грудня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]