Перайсьці да зьместу

Беларусалім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларусалім
Беларусалім
Жанр: фантастыка
Аўтар: Павал Севярынец
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2005—2020
Публікацыя: 2017 і 2020
Асобнае выданьне: 2017, 2020

«Беларусалі́м» — раман беларускага палітыка Паўла Севярынца ў трох кнігах. Дагэтуль выйшлі дзьве кнігі: «Беларусалім. Золак» (2017) і «Беларусалім. Сэрца сьвятла» (2020).

У рамане апавядаецца пра падзеі ў Беларусі. Карпарацыя «Непагасны сьвет» распрацоўвае пульт ад чалавека і выбірае сваёй штаб-кватэрай Менск, а сваім сымбалем — чорны квадрат. З успышкай Беларусі пачынаецца канец сьвету, а Беларусь робіцца эпіцэнтрам сусьветных падзеяў.

Галоўныя героі раману: Андрэй Белазор, Леў Каляда, Ян Ясны, Павел Гарнастай, Вольга Васілеўская і Цімур.

Паводле аўтара жанр раману вызначаецца як гісторыя-прадбачаньне.

Павал Севярынец працаваў над раманам 12 гадоў[1]. Раман пісаўся ў «Амэрыканцы», на соднях Акрэсьціна[прыбраць шаблён], у ссылках у Малым Сітне ды Купліне, у СІЗА на Валадарцы. У 2010 року рукапіс рамана выкрадаў КДБ[2].

«Беларусалім. Золак» на конкурсе «Кніга году — 2017» заняў 1-ае месца сярод чытачоў і 2-ое сярод пісьменьнікаў[3]. Увайшоў у шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца-2018.

«Беларусалім. Сэрца сьвятла» выйшаў у ліпені 2020 року, калі аўтар ужо знаходзіўся ў турме з-за падзеяў лета-2020. У студзені 2021 року раман атрымаў міжнародную ўкраінска-беларускую прэмію «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага[4].

Вядзецца праца над трэцяй, заключнай кнігай «Беларусалім. Уваскрасеньне».

«„Беларусалім“ — кніга магутная паводле закладзеных у яе ідэяў і паводле мастацкага вырашэньня задумы». Уладзімер Арлоў, гісторык, пісьменьнік

«„Беларусалім“ бліскуча напісаны блакбастар». Міхась Скобла, паэт, публіцыст

«Паланіла прыгажосьць і вобразнасьць мовы ў „Беларусаліме“. У іх проста патанаеш і адразу хочацца размаўляць па-беларуску». Дзіяна Балыка, драматург

«Надзвычай якасная, жывая мастацкая проза. Раман натхняе задумацца пра Бога». Аляксей Шэін, пісьменьнік

«Гэта сьвятло ў „Беларусаліме“ заварожвае». Аліна Лісоўская, чытачка

«Так дзіўна чытаць мастацкую кнігу, якая перацякае ў рэальнасьць». Алена Палачанская, музыка

«Назва рамана — геніяльная. Лепшай, бадай, не знайсьці ва ўсёй беларускай літаратуры ад яе пачатку і да сёньня». Уладзімер Някляеў, паэт

  1. ^ „Беларусалім“ Паўла Севярынца цяпер і ў электронным выглядзе Культура. Новы Час (27 лістапада 2017). Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ Севярынец выдае раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі Культура. Новы Час (16 сьнежня 2019). Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ „Беларусалім“ — першы ў чытачоў, другі ў пісьменнікаў на „Кнізе года-2017“. Крыніца.info. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
  4. ^ ЯС. (27 студзеня 2021) Прэмію „Воін святла“ імя Міхася Жызнеўскага атрымаў Павел Севярынец Праверана 30 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]