Белазубка белабрухая
Белазубка белабрухая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
Род | Белазубка (Crocidura) |
Від | Белазубка белабрухая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Crocidura leucodon (Hermann, 1780) | |
Арэал | |
Белазубка белабрухая (Crocidura leucodon) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Чэхія, Францыя, Германія, Грэцыя, Вугоршчына, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксэмбург, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрлянды, Паўночная Македонія, Палестына, Польшча, Румынія, Расія, Сэрбія, Славакія, Славенія, Швайцарыя, Украіна) і заходняй Азіі (Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Іран, Ірак, Ізраіль, Ліван, Сырыя, Турэччына), ад узроўню мора да 2500 м. Зьвязаны з сухімі гарыстымі месцамі пражываньня, такімі як лугі, лясы і прыдарожныя хмызьнякі. На паўночнай ускраіне арэала віду асобіны часта жывуць у садах, падсобных памяшканьнях і гаспадарчых пабудовах.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго даўжыня складае 68–87 мм, даўжыня хваста 29–46 мм, маса 6–13 г. Верх цёмна-шэра-карычневы або каштанава-карычневы, ніз белы або шэры. Рэзка акрэсленая лінія падзяляе два колеры па баках. Хвост пакрыты доўгімі, што тырчаць пад прамым вуглом, валасінкамі.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сілкуецца бесхрыбетнымі. Гэтыя жывёлы пракладваюць тунэлі праз падсцілку лісьця, а таксама пад грудамі хмызьнякоў і камянёў. Максымальная працягласьць жыцьця ў дзікай прыродзе — каля трох гадоў. Максымальная працягласьць жыцьця ў няволі — чатыры гады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Shenbrot, G.; Hutterer, R.; Kryštufek, B.; Yigit, N.; Mitsainas, G.; Palomo, L. 2021. Crocidura leucodon. The IUCN (анг.)
- Raese, J. 2004. Crocidura leucodon. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |