БелКарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 10:56, 29 ліпеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
«БелКарт»
Выява лягатыпу
Тып ААТ
Заснаваная 1995
Краіна
Разьмяшчэньне Нацыянальны сьцяг Беларусі Менск, Беларусь
Ключавыя фігуры Генадзь Зубараў (генэральны дырэктар ААТ «БПЦ»)
Галіна Фінансавыя паслугі
Прадукцыя Аплатная сыстэма
Абарачэньне 8,5 трыльёнаў рублёў (2010)
Матчына кампанія Банкаўскі працэсінгавы цэнтар[1]
Аўдытар «Інфармабарона»

«БелКарт» — нацыянальная сыстэма міжбанкаўскіх разьлікаў на аснове плястыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь.

Мінуўшчына

Праца па стварэньні нацыянальнай аплатнай сыстэмы распачалася ў 1994 року Нацбанкам. Першая фінансавая апэрацыя праведзеная 26 верасьня 1995 Белпрамбудбанкам.

У 1997 зарэгістраваны таварны знак сыстэмы «БелКарт».

У 2002 ўведзеная магчымасьць аплаты камунальных паслуг у банкаматах удзельнікаў сыстэмы.

У 2007 сыстэма ўвайшла ў склад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтар». У 2008 зьявіліся плястыкавыя карткі «БелКарт-М» з магнітнай палоскай[2].

Банкі-ўдзельнікі

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі