Перайсьці да зьместу

Бастыённы замак (Вялікая Міцькаўшчына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне
Унутраны выгляд з паўночна-ўсходняга бастыёну.
Унутраны выгляд з паўночна-ўсходняга бастыёну.
Краіна Беларусь
вёска Вялікая Міцькаўшчына
Каардынаты 54°34′24″ пн. ш. 30°32′02″ у. д. / 54.57333° пн. ш. 30.53389° у. д. / 54.57333; 30.53389Каардынаты: 54°34′24″ пн. ш. 30°32′02″ у. д. / 54.57333° пн. ш. 30.53389° у. д. / 54.57333; 30.53389
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Статус ахоўная зона
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне на мапе Беларусі
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне на Вікісховішчы

Бастыённы замак у вёсцы Вялікая Міцькаўшчына — археалягічны помнік (XIV—XVIII ст.). Бастыённы замак мае правільную чатырохвугольную форму й прадстаўляе сабой сыстэму з трох бастыёнаў, курцін і равоў. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Вялікая Міцькаўшчына Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ва ўрочышчы «Замак», на левым беразе ракі Негаўкі, за 3 км ад Дняпра. Бастыённы замак зьяўляецца помнікам бастыённай фартыфікацыі.

Адлюстраваны на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца XVIII ст.[1] У навуковай літаратуры вядомы з 1873 г.[2]

Абсьледавалі ў 1966 г. К. П. Шут, у 1971 г. Л. Д. Побаль, у 1981 г. М. І. Лашанкоў[3], у 2002 г. Р. Ліхашапка.[4] Выяўлена: кераміка, пячная кафля, цэгла, якія датуюцца XVI—XVII стагодзьдзямі.

На паўднёва-ўсходнім бастыёне ў жніўні 2014 году праводзіліся раскопкі І. У. Сьпірыным. Культурны слой на глыбіні 3,5 мэтру ўтрымліваў фрагмэнты гаршкоў, датаваных XII стагодзьдзем. Бастыённы замак узьведзены часткова на месцы паселішча XII стагодзьдзя[5][6].

Пляцоўка памерам 107 на 100 мэтраў умацавана землянымі курцінамі вышынёй да 5 м і шырынёй 15—20 м. У паўночна-ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўднева-заходнім вуглах земляныя, амаль квадратныя ў пляне, тры бастыёны, на якіх раней былі драўляныя вежы. Яны ўзвышаюцца над курцінамі на 1,5—2 м. Зьнешняя іх частка заканчваецца квадратнымі ў пляне пляцоўкамі (12×12 м, 13×13 м, 15×15 м). З трох бакоў: паўночнага, усходняга і паўднёвага — фартэцыя была абкружана ровам глыбінёй 2—3 м, шырыня каля бастыёнаў — да 12 м, з бакоў — да 25 м. З заходняга боку фартэцыя была ўмацавана дадатковым валам вышынёй да 4 м, даўжынёй да 50 м. Другі вал вышынёй 4 м, даўжынёй да 40 м праходзіў па беразе ракі, у бок якой ёсць выступ 10×10 м. Паміж валамі — пляцоўка, якая мае нахіл у заходнім кірунку. У паўночна-заходняй частцы знаходзіўся ўезд.

  1. ^ Планы генерального межевания России 1783—1790 гг.
  2. ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 49. — 127 с.
  3. ^ Л. Д. Побаль . Вялікая Міцькаўшчына (№№ 234, 235) / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 104.
  4. ^ Р. Ліхашапка . Развіццё абарончых умацаванняў прыватнаўласніцкіх замкаў і феадальных двароў Аршанскага Падняпроўя ў 14—17 стст. / І. А. Пушкін, В. В. Юдзін // Гісторыя Магілёва : мінулае і сучаснасць : зб. навук. прац Трэцяй Міжнар. навук. канф. : у 2 ч. : Зборнік навуковых артыкулаў. — Магілёў: Музей гісторыі Магілёва, 2003. — Т. 2. — С. 112—119.
  5. ^ Спирин И. В. Некоторые особенности строения укреплений Шкловского замка и бастионной крепости у д. Мітьковщина (по данным раскопок 2014 г.) / М. І. Вішнеўскі і інш. // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова  : навукова-метадычны часопіс. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. — № 2 (48). — С. 37 — 43.
  6. ^ Спирин И. В. История изучения укреплений городов и замков Оршанско-Могилевского Поднепровья. Крепость у д. Митьковщина. / В. М. Ляўко, В. І. Кошман // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых помнікаў на тэрыторыі Беларусі (да 120-годдзя з дня нараджэння А. М. Ляўданскага) : Зборнік навуковых артыкулаў. — Менск: Беларуская навука, 2015. — В. 26. — С. 130—139. — ISBN 978-985-08-1828-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]