Курціна (фартыфікацыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курціна прыкрытая равелінам

Курці́на (па-італьянску: cortina — завеса) — сярэдняя частка крапаснога бастыённага фронту, якая злучае флянкі сумежных бастыёнаў. Курціна звычайна зьяўлялася аб’ектам нападу пры аблозе, у ёй імкнуліся зрабіць прабоіну для штурму. Напрыканцы 16 стагодзьдзя перад курцінай сталі ўзводзіць адмысловую пабудову — равэлін, які прыкрываў курціну ад агню і ўскладняў напад. З гэтага часу напад стаў накіроўвацца на бастыён.

У больш раньнія часы курціны ўзводзіліся значна вышэйшыя; з вонкавага боку ўмацаваньня выкопвалі роў і часьцяком запаўнялі яго вадой.