Барыс Бур’ян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Бур’ян
Дата нараджэньня 7 студзеня 1924(1924-01-07)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці кастрычнік 2009 (85 гадоў)
Занятак літаратуразнаўца, пісьменьнік, перакладнік, тэатральны крытык, журналіст, празаік, тэатральны актор, літаратурны крытык
Навуковая сфэра творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1], літаратурная крытыка[1], theatre criticism[d][1] і перакладніцкая дзейнасьць[d][1]
Месца працы
Псэўданімы V. Ivin[1]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн «Знак Пашаны»

Барыс Іванавіч Бур’ян (7 студзеня 1924, Масква — кастрычнік 2009) — беларускі крытык і празаік, перакладчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 7 студзеня 1924 году ў Маскве. Да нямецка-савецкай вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінэшмы. У 1941 годзе скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры.

Са жніўня 1941 году служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. З 1946 году — карэспандэнт БелТА, у 1947—1951 гадох — стыльрэдактар газэты «Сталинская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні, на Менскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакумэнтальных фільмаў.

У 1952—1953 і ў 1963—1985 гадох — супрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва» (з 1967 году — загадчык аддзелу тэатру, музыкі і кіно), у 1953—1962 гадох — супрацоўнік часопісу «Советская Отчизна» (пазьней перайменаваны ў «Нёман»). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1950 году.

Памёр у кастрычніку 2009 году[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1947 годзе з тэатральных рэцэнзій. Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высокім ўзьлёце» (зь І. Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруе зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На тэатральных скрыжаваньнях» (зь І. Ліснеўскім, 1967), «Зь сёмага раду партэра» (1978), «Лёс чужы — як свой» (1982), «І толькі надпіс…» (1987). Выступаў і як літаратурны крытык.

Аўтар аповесьцяў «Першы сьнег» (1957), «Ля сіняй бухты» (1959), «Твая аповесьць» (1959), «Вальс Грыбаедава» (1960), «Вясёлкавы перазвон» (1964), «Навальнічныя адгалоскі» (выбранае, 1984).

Напісаў п’есы «Зорка Вэнэра» (з М. Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг сцэнарыяў для радыё, тэлебачаньня і дакумэнтальнага кінематографу.

Перакладаў на расейскую мову творы К. Чорнага, М. Лынькова, А. Васілевіч, І. Грамовіча, А. Якімовіча, А. Макаёнка, У. Шахаўца, Т. Хадкевіча, Я. Курто і іншых[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ордэн Айчыннай вайны II ступені,
  • ордэн «Знак Пашаны»,
  • медалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Bur‘jan, Boris Ivanovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Рыцар тэатра
  3. ^ Бурьян Борис Иванович // Биографический справочник. — Менск, Белорусская советская энциклопедия имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93.