Гарона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Гарона
франц. Garonne
Гарона
Гарона ля Тулюзы
Агульныя зьвесткі
Выток Цэнтральныя Пірэнэі
Краіны басэйну Францыя, Гішпанія
Даўжыня 647 км
Плошча басэйну 56 000 км²
Нахіл воднай паверхні 2600 м
Месцазнаходжаньне
Гарона на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарона (па-француску: Garonne, па-лацінску: Garumna, па-аксытанску: Garona) — рака ў Францыі і Гішпаніі (вытокі). Даўжыня 647 км, плошча басэйну 56 тыс. км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Пірэнэях некалькімі вытокамі на вышыні 1800-2300 м, па выхадзе з гор цячэ па Гаронскай нізіне. Шырыня ля гораду Бардо каля 500 м. Упадае ў Біскайскі заліў. У межах Пірэнэяў цячэ ў вузкай глыбокай даліне, мае стромкае падзеньне, ніжэй зьяўляецца тыповай раўніннай ракой з добра распрацаванай далінай. Асноўныя прытокі: Сав, Жэр, Баіз, Ар'еж (з Пірэнэяў), Тарн, Лёт, Дардонь (з Цэнтральнага Францускага масіва); зьліваючыся з р. Дардонь, Гарона ўтварае эстуарый Жыронда. Жыўленьне пераважна за кошт талых вод горных сьнягоў і дажджоў. Сток рэзка зьмяняецца па сэзонах; максымальны расход вады з сакавіка па чэрвень. Сярэдні гадавы расход ля вусьця каля 680 м³/сек (максымальны да 8 тыс. м³/сек). Гарона складае частку суднаходнай воднай сыстэмы (якая ўключае таксама Гаронскі канал і Паўднёвы канал), якая злучае Біскайскі заліў зь Міжземным морам.