Баранавіцкі павет
Баранавіцкі павет | |
Powiat baranowicki | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Ваяводзтва | Наваградзкае |
Статус | павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1919 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Насельніцтва (1921) | 119 518 чалавек |
Шчыльнасьць | 34,2 чал./км² |
Плошча | 3497 км² |
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Баранавіцкі павет (па-польску: Powiat baranowicki) — адміністрацыйная адзінка, ўтвораная 1 жніўня 1919 году Грамадзянскай радай усходніх тэрыторыяў з частак Слуцкага і Наваградзкага павету[1], пазьней — у Наваградзкім ваяводзтве міжваеннай Польшчы. Сталіца — Баранавічы. Плошча — 3497 км². У склад гміны ўваходзіла 10 гмінаў і 2 гарады.
Павет ўтвораны:
- з гмінаў Слуцкага павету: Гавезна, Лань, Клецак, Сіняўка, Ляхавічы, Мядзьведзічы;
- з гмінаў Наваградзкага павету: Мір, Жухавічы, Гарадзея, Чэрніхава, Сноў, Сталовічы, Новая Мыш, Дарава, Ястрамбель, Востраў, Крывошын.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Баранавіцкім павеце Берасьцейскай акругі ГУУС у навучальным годзе 1919/1920 налічвалася 49 пачатковых школаў і 2 вышэйшыя школы. Агулам, у іх вучылася 4253 дзяцей і выкладала 110 настаўнікаў[2].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле праведзенага ў сьнежні 1919 году перапісу, колькасьць насельніцтва ў баранавіцкім павеце склада 178 212 чалавек. На яго тэрыторыі разьмяшчаўся 831 населены пункт, чатыры зь якіх мелі па 1—5 тыс. чалавек, два — 5—10 тыс. чалавек і адзін — 10 тыс. чалавек. У саміх Баранавічах пражывала 10 373 местачкоўцы[3].
Паводле Альфонса Красінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павету ўваходзіла ў склад г. зв. беларускага абшару, што азначала перавагу прадстаўнікоў беларускай народнасьці над усімі іншымі этнасамі[4].
Аднак тэзіс пра перавагу беларускага этнасу не пацьвярджаецца тагачаснай польскай статыстыкай. Паводле перапісу 1931 году, колькасьць насельніцтва павету складала 161 088 чалавек, зь якіх сваёй роднай мовай назвалі: польскую — 74 916 чалавек (47%), беларускую 68 630 чалавек (43%)[5]. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі лічыў, што беларускамоўных у Баранавіцкім павеце каля 140 тысячаў[6].
Плошча Баранавіцкага павету складала — 3497 км² (1922). Плошча Баранавіцкага павету на 1931 год складала 3288 км².
Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэрніхава[7]
- Дарава
- Ястрамбель
- Крывошын
- Ляхавічы
- Мядзьведзічы
- Новая Мыш
- Востраў
- Паланечка[7]
- Сталовічы
- Гарадзішчы[8]
- Молчадзь[9]
- Дабрамысьль[9]
- Вольна [10]
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазьнейшыя зьмены
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- у сьнежні 1925 году былі скасаваныя Паланечкаўская і Чэрніхаўская гміны. Замест іх была створана Вольнаўская гміна.
- у студзені 1926 году са Слонімскага павету да Баранавіцкага былі перададзеныя Дабромысьленская гміна і Моўчадзкая гміна.
- 31 траўня 1929 году 17 населеных пунктаў адлучылі з гміны Вольна й далучылі да гміны Жухавічы ў Стаўпецкім павеце[11]
У складзе БССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 лістапада 1939 году Баранавіцкі павет у складзе БССР. Пасьля рэарганізацыі 4 сьнежня 1939 году ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Acts. Gazette. ZCZW of 1919 No. 19, pos. 172
- ^ Joanna Gierowska-Kałłaur: Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich. W: Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnistwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, s. 243. ISBN 83-88973-60-6. (пол.)
- ^ I. Tablice ogólne // Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). — С. 25.
- ^ Marek Wierzbicki Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939 // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939–1941. — 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. — С. 25–43. — (Biblioteka historyczna Frondy). — ISBN 978-83-88747-76-2
- ^ Drugi Powszechny Spis Ludności z dn. 9 XII 1931 r.: mieszkania i gospodarstwa domowe, ludność, stosunki zawodowe: województwo nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1936
- ^ «Беларускі Фронт» № 11—13 ад 1937
- ^ а б Zniesiona 22 студзеня 1926 r. (Dz. Laws of 1926 No. 7,. 44)
- ^ Przyłączona 22 студзеня 1926 r. z powiatu nowogródzkiego (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
- ^ а б Przyłączona 22 студзеня 1926 r. z powiatu słonimskiego (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
- ^ Utworzona 22 студзеня 1926 r. z terenów zniesionych gmin Czernichowo i Połoneczka (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 44)
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zmianie granic powiatów: baranowickiego i stołpeckiego w województwie nowogródzkiem, Dz. U. Nr 37, poz. 328 (пол.)
|