Аўтавакзал Прышціны
«Аўтавакзал Прышціны» | |
сэрб. Аутобуска станица у Приштини | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1977 |
Уласьнікі | Сход Прышціны |
Краіна | Сэрбія |
Разьмяшчэньне | край Косава і Мятохія |
Адрас | Прышціна, ваколіца Калабрыя, бульв. Біла Клінтана[1] |
Ключавыя фігуры | Люан Хоці |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | аўтобусныя перавозкі |
Абарачэньне | ▲1,101 млн эўра (2018 год)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲-176 372 эўра (2018 год) |
Чысты прыбытак | ▲-176 372 эўра (2018 год) |
Лік супрацоўнікаў | 96[3] |
Аўдытар | Канцылярыя рэвізіі Косава |
«Аўтавакза́л Пры́шціны» — вакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сэрбскага краю Косава.
На 2020 год з аўтавакзала штодня ажыцьцяўлялася 451 перавозка міжгароднімі аўтобусамі і 93 — міжнароднымі. Замежныя паездкі ажыцьцяўляліся ў 10 краінаў Эўропы: суседнія Альбанію (Тырана, Шкодэр і Эльбасан), Паўночную Македонію (Госьцівар, Скоп’е і Тэтава), Харватыю (Загрэб) і Чарнагорыю (Падгорыца і Ўльцынь), а таксама ў Аўстрыю, Бэльгію, Нямеччыну, Славенію, Швайцарыю і Швэцыю. Таксама аўтобусы ішлі ў 4 гарады сярэдзіннай Сэрбіі: Буянавац і Прэшава (Пчынская акруга), Бялград і Нові-Пазар (Рашкаўская акруга)[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе ў сэрбскім краі Косава заснавалі грамадзкае прадпрыемства «Аўтобусная станцыя ў Прышціне» (СФР Югаславія). У 1983 годзе аўтавакзал перанесьлі ў цяперашні будынак. У 2002 годзе Часовая кіраўнічая місія ААН у Косаве зацьвердзіла Рашэньне № 12 аб стварэньні Косаўскага давернага агенцтва, якое стала кіраваць прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства, якое перадалі гарадзкому Сходу Прышціны[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакт (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
- ^ Фінансавая справаздачнасьць і справаздача аўдытара за 2018 год (альб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2019 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
- ^ Гісторыя (альб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
- ^ Напрамкі (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
- ^ Гісторыя (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расклад перавозак (сэрб.) // АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны», 27 лютага 2020 г. Праверана 11 траўня 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |