Рухала Мусаві Хамэйні
Рухала Мусаві Хамэйні | |
па-пэрсыдзку: سید روحالله موسوی خمینی | |
Рахбар | |
---|---|
1 лістапада 1979 — 3 чэрвеня 1981 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 траўня 1900[1][2][3][…] або 24 верасьня 1902[4] |
Памёр: |
3 чэрвеня 1989[5] |
Партыя: | |
Сужэнец: | Хадзіджэ Сакафі[d] |
Дзеці: | Мустафа Хамэйні[d], Ахмад Хамэйні[d], Загра Мастафаві Хамэйні[d] і Farideh Mostafavi[d] |
Бацька: | Мастафа Хіндзі |
Маці: | Хаджые Ага Ханум |
Узнагароды: | |
Рухала Мусаві Хамэйні (па-пэрсыдзку: روح الله موسوی خمینی; 17 траўня 1900[a] — 3 чэрвеня 1989) — аятала, рахбар (правадыр), лідэр ісламскай рэвалюцыі 1979 году ў Іране. Найвышэйшы кіраўнік Ірану з 1979.
Выкладаў у Куме, у 1950-я гады атрымаў тытул «аятала». З 1963 году знаходзіўся ў апазыцыі да рэжыму шаха Ірану. Яго арышт пацягнуў самыя буйныя хваляваньні за дзесяцігодзьдзе, больш за 1000 забітых. Быў уладамі высланы ў Турэччыну, затым пераехаў у Ірак, у 1978 годзе — у Парыж. Хамэйні — марджа. Больш за 15 гадоў быў праціўнікам шаха Раза Пахлаві, які панаваў у Іране да 1979 году. У час барацьбы ў сваіх казаньнях выказваўся за пастарскі лад (Вэлает э факіх), за ўладу ці дакладней апеку шыіцкіх сьвятароў над дзяржавай Ірану. У 1979 годзе Хамэйні абвінавачваўся пасьля прыходу да ўлады ў закліканьні да забойстваў праціўнікаў ураду. Быў абвешчаны сваімі прыхільнікамі Імамам і Вялікім аяталом.
Раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рухала Мусаві Хамэйні нарадзіўся 22 або 24 верасьня 1902 году ў Хамэйні, вобласьці Марказі. Ён гадаваўся сваёй маткаю — Хаджые Ага Ханум — пасьля таго як быў забіты яго бацька Мастафа Хіндзі ў 1903 годзе. Пачаў вучыць Каран і пэрсыдзкую мову ў 6 гадоў. Вучыў Хамэйні й іншыя навукі.
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Другое сусьветнае вайны пачаў вучыцца ў сэмінарыі ў Ісфагане. Прыблізна ў 1920 годзе Хамэйні пачаў вучыць багаслоўе ў Іраку ў месьце Арак. Настаўнікам быў аятала Абдул Карым Хаяры Язьдзі. Пазьней аятала пераехаў ў места Кум у Іране. За ім паехаў Хамэйні. Рухала Хамэйні навучаўся ў сэмінарыі, якая вядомая пад назваю Дар аль Шафа. Ён вывучаў багаслоўе, ісламскае права, паэзію, арабскую мову.
Пасьля вучобы Рухала Хамэйні пачаў чытаць казаньні ў Куме й Наджафе. Ён меў сваіх вучняў. Адзін зь іх пазьней стаў марджом, вядомым пэрсыдзкім мысьляром, гэта Мартаза Матахары.
Грамадзкая дзейнасьць да ісламскага перавароту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля прыходу да ўлады роду Пахлаві заходні лад жыцьця пачаў прымусова навязвацца іранцам. Гэта многім не падабалася. Вядомымі праціўнікамі дзейнасьці шаха Пахлаві былі аятолы Хасэйн Баруджэрдзі й Аболь Гасэм Кашані. Пасьля іх сьмерці (Баруджэрдзі ў 1961, Кашані ў 1962) Хамэйні пачаў прызнавацца правадыром руху праціўнікаў заходняга ладу жыцьця. У 1963 годзе шах Махамат Раза Пахлаві абвясьціў аб пачатку «Белага перавароту» (г. зн. пераварот без насільля, без крыві). Ён пачаўся пасьля выступу шаха ў мачлісе, дзе ён заявіў аб разьмеркаваньні земляў сярод сялянаў, продажы дзяржаўных прадпрыемстваў (народу Ірану й замежнікам), прадаўстаўленьні права голасу на выбарах жанчынам. Былі й іншыя задумкі, якія сьведчылі аб заходнім шляху разьвіцьця. Хамэйні заклікаў не падпарадкоўвацца й не галасавць за перамены, якія хацеў правесьці шах. 24 студзеня 1963 году сілаю ў Куме (дзе жыў Хамэйні) былі падаўлены супраціў дзеяньням шаха. 3 чэрвеня 1963 году Хамэйні параўнаў Махамата Разу Пахлаві зь Язідам. 5 чэрвеня 1963 году Хамэйні быў прыгнаны ўладамі ў Тэгеран, а затым адвезены ў Кум, дзе быў у прымусовым хатнім затворы да жніўня 1963 году.
26 кастрычніка 1964 году Хамэйні вступіў супраць умоваў недатыкальнасьці й непадсуднасьці, якія атрымалі амэрыканскія вайскоўцы ў Іране. Хамэйні арыштавалі на паўгады.
Жыцьцё ў выгнаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хамэйні быў вымушаны ўладаммі ад’ехаць за мяжу з-за сваёй упартасьці й нежаданьня мірыцца з шахам. Пасьля кароткага побыту ў Турэччыне 14 гадоў ён жыў у Іраку ў месьце Наджаф. У 1978 годзе ўрадоўцы Іраку пад ціскам Ірану папрасілі Хамэйні ад’ехаць з Іраку. Хамэйні паляцеў у Францыю й пасяліўся ў ваколіцы Парыжу Нафлешато. Там ён жыў 4 месяцы. Знаходзячыся ў выгнаньні Хамэйні распаўсюджваў свае погляды й казаньні ў Іране праз касэты.
Патрыярх і ісламскі пераварот 1979 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вяртаньне ў Іран
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 лістапада 1979 году Хамэйні вярнуўся ў Іран. Яго сустракалі сотні тысячаў чалавек. Самалёт быў наняты. У ім ляцела, акрамя Хамэйні, 120 журналістаў.
Хамэйні дзякуючы народнай падтрымцы (былі вылікія беспарадкі ў час якіх прыхільнікаў шаха пазабівалі або прымусілі ад’ехаць з Ірану) прымусіў прэм’ер-міністра Шахпура Бахціяра (прызначанага шахам Разом Пахлаві) распусьціць урад. Хамэйні прызначыў прэм’ер-міністрам Махдзі Базаргана. Непадпарадкаваньне Базаргану ён аб’явіў непадпарадкаваньнем Алаху. Усё гэта адбывалася на тле забойстваў і пастаянных беспарадкаў ва ўсім Іране.
Хамэйні пасьля прыходу да ўлады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 1979 году на народным галасаваньні была ўхвалены новая ўстаўная грамата. Ісламскае права ў ёй было абвешчана абавязковым да выкананьня ў Іране. 22 кастрыніка 1979 году прыхільнікі Хамэйні захапілі пасольства ЗША разам зь яго супрацоўнікамі. Захопнікі такім чынам хацелі прымусіць ЗША выдаць колішняга шаха Махамата Разу Пахлаві. ЗША не адалі шаха. Захопнікі адпусьцілі закладнікаў толькі пасьля выбараў новага прэзыдэнта ЗША ў 1980 годзе — Рональда Рэйгана.
Хамэйні пасьля захопу ўлады пачаў заклікаць да ісламскага перавароту ва ўсім сьвеце. Гэта прывяло да хваляваньняў у Іраку, дзе вельмі шмат шыітаў. Пачалася вайна Ірана з Іракам. Яна доўжылася з 1980 па 1988 годы. Вайна з Іракам была адначасова з грамадзянскай вайной у Іране. Колькі дакладна было забіта людзей невядома да гэтага дня. У Хамэйні былі праціўнікі й сярод шыіцкіх сьвятароў — тайная грамада хаджатыі.
Сьмерць Хамэйні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 11 дзён у бальніцы Хамэйні памёр 3 чэрвеня 1989 году ва ўзросьце 86 гадоў. Пасьля яго Рахбарам стаў Алі Хамэнэі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле іншых зьвестак нарадзіўся ў 1898 ці 1902 годзе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ruhollah Khomeyni // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ а б Rūḥ Allāh al-Ḫumaynī // AlKindi
- ^ а б Ruholah Musavi Homeini (Khomeini) // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б https://www.britannica.com/biography/Ruhollah-Khomeini/additional-info#Researchers-Note
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Али-заде А. Хомейни Рухулла (рас.) // Исламский энциклопедический словарь — Москва: Ансар, 2007.