Перайсьці да зьместу

Марджа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марджа (арабская мова/пэрсыдзкая мова: مرجع), яшчэ вядома як марджа і таклід або марджа дзіні (арабская мова/пэрсыдзкая мова: مرجع تقليد / مرجع ديني), перакладваецца як крыніца духу — так называюць у шыітаў вялікіх аятолаў — найвышэйшых сьвятароў. Іх рашэньні — фэтвы, зьяўляюцца абавязковымі для простых шыітаў і для сьвятароў, якія ніжэй па сваім званьні. Найбольшы ўплыў сярод шыітаў маюць марджы, якія жывуць у хаўзах местаў Наджаф і Кум. Менш значнымі, але й уплывовымі зьяўляюцца марджы местаў Карбала (Ірак), Ісфаган (Іран), Мэшхэт (Іран).