Перайсьці да зьместу

Ісфаган (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісфаган
Населены пункт
Краіна Іран
Астан Ісфаган
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Мартэза Сакеян Нэджад
Заканадаўчы орган Islamic City Council of Isfahan[d]
Геаграфія
Плошча 280 км²
Вышыня НУМ 1590 м
Часавы пас
Каардынаты 32°38′ пн. ш. 51°39′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 908 968 чал. (2012)
Афіцыйная мова пэрсыдзкая мова
Этнахаронімы Isfahani
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 031 і 0913
Паштовы індэкс 811
Сайт isfahan.ir (пэрс.)
Ісфаган на мапе Ірану
Ісфаган
Ісфаган
Ісфаган

Ісфаган (па-пэрсыдзку: اصفهان‎, трансьл. Esfāhān) — горад у Іране, цэнтар астану Ісфаган. Разьмешчаны за 340 км на поўдзень ад Тэгерану. Насельніцтва складае 1 908 609 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва аглямэрацыі Ісфагану складала 3 793 101 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва раён Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). У мэтрапалітэнскі раён уваходзяць гарады Зарын-Шагр, Фуладшагр, Наджафабад, Хамэйні-Шагр. Адзін з найбольшых гарадоў у сьвеце.

Ён квітнеў ад 1050 да 1722 году, асабліва ў 16 стагодзьдзі падчас кіраваньня дынастыі Сэфэвідаў, калі ён стаў сталіцай Пэрсіі ў другі раз у гісторыі. Нават сёньня горад захаваў большасьць сваёй былой славы. Ён вядомы сваёй ісламскай архітэктурай, з мноствам прыгожых бульвараў, крытых мастоў, палацаў, мячэтаў ды мінарэтаў. З гэтай нагоды зьявілася пэрсыдзкая прымаўка «Esfahān nesf-e jahān ast» (Палова сьвету — гэта Ісфаган).