Перайсьці да зьместу

Астрэйкі (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астрэйкі
трансьліт. Astrejki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Жарабковіцкі
Вышыня: 200 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225390
СААТА: 1250811041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′19″ пн. ш. 26°25′7″ у. д. / 53.10528° пн. ш. 26.41861° у. д. / 53.10528; 26.41861Каардынаты: 53°6′19″ пн. ш. 26°25′7″ у. д. / 53.10528° пн. ш. 26.41861° у. д. / 53.10528; 26.41861
Астрэйкі на мапе Беларусі ±
Астрэйкі
Астрэйкі
Астрэйкі
Астрэйкі
Астрэйкі
Астрэйкі

Астрэ́йкі[1] — зьніклая вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Астрэйкі ўваходзілі ў склад Жарабковіцкага сельсавету.

У 1789 годзе — шляхецкае ўладаньне ў Наваградзкім ваяводзтве ВКЛ. З 1791 году ў складзе новаўтворанага Случарэцкага павету. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай ў Нясьвіскім, а з 1796 году — у Слуцкім павеце Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі Астрэйкі — маёнтак, які складаўся з аднайменнай вёскі і фальварку. У 1844 годзе ў вёсцы 6 двароў, 44 жыхары, у 1897 годзе — 10 двароў 70 жыхароў, а ў 1909 годзе — 81 жыхар. З 1921 году — у Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага павету Польскай Рэспублікі. У вёсцы 17 двароў 78 жыхароў. З восені 1939 году — у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці БССР. У 1940 годзе — 25 двароў, 172 жыхары. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 году — у Генэральнай акрузе Беларусь Райхскамісарыяту «Остлянд» фашыстоўскай Нямеччыны. З 1944 году ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці, а з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай вобласьці БССР. У 1949 годзе створаны калгас імя Кірава, у сьнежні 1950 году вёска ва ўзбуйненым калгасе імя Сталіна (у 1961 годзе перайменаваны ў калгас «Беларусь»). У 1959 годзе ў вёсцы 113 жыхароў, у 1970 годзе — 79 жыхароў.

Высокая якасьць зямлі адыграла не на карысьць вёскі — жыхары былі паступова пераселеныя (часта разам з будынкамі) у суседнія вёскі Шавялі, Зарытава, Жарабковічы, а зямля разараная пад калгасныя палеткі.

Фальварак Астрэйкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фальварак знаходзіўся на адлегласьці каля 2 км ад вёскі Астрэйкі ў кірунку вёскі Шавялі. Да 1842 году фальварак — уласнасьць Клімашэўскіх, пасьля 1842 году — Тэклі Плацынскай. У 1876 годзе маёнтак (155 дзесяцін зямлі) належыць С. А. Вільбікавай. Праз шлюб Тэклі зь Вільбікаў і Юзэфа Баранцэвіча маёнтак пераходзіць Баранцэвічам. У 1897 годзе належыць Баранцэвічам, 2 дамы, 13 жыхароў. У 1909 годзе ў маёнтку пражывае 5 жыхароў, у 1921 годзе — 11 жыхароў.

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, восеньню 1945 году апошні гаспадар маёнтку Тытус Баранцэвіч заставіў маёнтак і пераехаў зь сям’ёю ў Гданьск. Пакінутыя будынкі былі неўзабаве разбураныя. Доўгі час месца сядзібы можна было лякалізаваць па яблыневым садзе.

У 1889 годзе згадваецца пра існаваньне ўладаньня селяніна І. А. Субоцкага (23 дзесяціны зямлі). У 1897 годзе існаваў фальварак Астрэйкі Янава, ва ўласнасьці Субоцкага, 5 жыхароў.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 211
  • Гарады і вёскі. Энцыклапедыя (у 15 т.) Т.3 (Брэсцкая вобласць), с. 257—258.