Перайсьці да зьместу

Куцеінскі Прачысьценскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аршанскі Усьпенскі манастыр»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Куцеінскі Прачысьценскі манастыр
Куцеінскі Прачысьценскі манастыр
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. / 54.49333° пн. ш. 30.42778° у. д. / 54.49333; 30.42778Каардынаты: 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. / 54.49333° пн. ш. 30.42778° у. д. / 54.49333; 30.42778
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль магілёўскае барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Манастыр Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у прадмесьці Куцейне. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс, пазьней на яго месцы збудавалі шматпавярховыя будынкі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1631 годзе Багдан Статкевіч заснаваў у прадмесьці Куцейне жаночы манастыр. Першыя будынкі былі драўлянымі, а 2-ярусная брама-званіца мела мураваны ніжні ярус. У 1635 годзе згарэла драўляная саборная царква. У 1655 годзе ў стылі магілёўскага барока збудавалі мураваную саборную царкву Прачыстай Багародзіцы.

У 1658 годзе куцеінскіх манашак перавялі ў новаадкрыты Ўваскрасенскі манастыр у Смаленску. Існуюць зьвесткі, што з Куцейны былі і першыя насельніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1691 годзе пры манастыры збудавалі мураваную царкву Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць. У 1842 годзе яго прылічылі да першай клясы.

У 1918 годзе савецкія ўлады ліквідавалі манастыр, будынкі якога выкарыстоўваліся пад склад і вяндлярню. Прачысьценскую саборную царкву зноў адкрылі ў часы Другой сусьветнай вайны. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс.

У 1996 годзе Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату заснаваў у Воршы Ўсьпенскі манастыр. У 2006 годзе скончылася будаваньне новай Усьпенскай царквы.

Помнік архітэктуры магілёўскага барока. У склад комплекс уваходзіла некалькі цэркваў, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Прачысьценская саборная царква — крыжова-купальны 3-апсыдны храм. Асноўны нэф і крылы трансэпта накрываліся пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцох. Сяродкрыжжа завяршаў 8-гранны глухі барабан і масіўны грушападобны купал з банькай. Сьцены аздабляліся прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглох. Высокія вокны мелі паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. Франтоны завяршаліся банькамі і аздабляліся патройнымі роўнымі аркавымі нішамі[1].

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі, таксама вядомы пад назвай «Манастыр Успеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі манастыр» (рас. Монастырь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский монастырь)
  1. ^ Габрусь Т., Ярашэвіч А. Куцеінскі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 174.