Перайсьці да зьместу

Арцём Рахманаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Рахманаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1990(1990-07-10)[1][2] (36 гадоў)
Рост 195 см[4]
Вага 88 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Менск-2 27 (4)
2008—2012 Менск 46 (0)
2013 Славія Мазыр 31 (0)
2014 Нёман Горадня 12 (0)
2015 Левадыя 31 (5)
2016—2017 Мілсамі 27 (4)
2017 Чарнаморац Адэса 7 (0)
2018 Ракаў 12 (1)
2018 Іслач 12 (0)
2019 Эскільстуна 5 (1)
2019 Іслач 11 (0)
2020—2021 Рух Берасьце 48 (4)
2022 Астана 13 (0)
2024—2025 Дынама Берасьце 38 (2)
2025—4 БАТЭ 10 (0)
Зборныя
2008—2009 Беларусь (да 19)[d] 4 (1)
2009—2012 Беларусь (да 21) 14 (1)
2021 Беларусь 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2025.

Арцём Рахма́наў (нар. 10 ліпеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», дзе гуляў за фарм-клюб «Менск-2». З 2008 году праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, ня здолеў стаць трывалым гульцом асноўнага складу. У сакавіку 2013 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але ня здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[6]. У складзе гарадзенцаў апынуўся на лаве запасных. У траўні 2014 году ў сувязі з пашкоджаньнем асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў ягонае месца ў першай адзінаццатцы. Пасьля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казаскі «Табол» на некаторы час быў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 году кантракт зь «Нёманам» быў скасаваны[7].

У лютым 2015 году падпісаў кантракт з эстонскім клюбам «Левадыя» да канца 2016 году[8]. У студзені 2016 году праходзіў прагляд у казаскім «Іртышы», але камандзе не падышоў[9]. У сакавіку 2016 году перайшоў у малдаўскі клюб «Мілсамі»[10]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года праз траўмы страціў месца ў складзе. У траўні 2017 году, незадоўга да заканчэньня сезону, скасаваў кантракт з малдаўскім клюбам.

У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[11], які пакінуў у верасьні 2017 году[12]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Ракаў» з Чанстаховы[13]. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[14]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з швэдзкім клюбам «Эскільстуна»[15]. Аднак, ужо ў ліпені 2019 году вярнуўся ў «Іслач»[16].

У студзені 2020 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[17], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сэзоне 2021 году быў капітанам каманды. У студзені 2022 году па заканчэньні працоўнае дамовы пакінуў «Рух»[18] і неўзабаве стаў гульцом казаскай «Астаны»[19], якой дапамог стаць чэмпіёнам Казахстану. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[20]. У 2023 годзе заставаўся без клюбу, у выніку чаго выступаў у мэдыяфутболе. У студзені 2024 года пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[21], стаўшы капітанам каманды. У канцы 2024 году ўзгодніў новы кантракт з клюбам. У летнім перапынку чэмпіянату 2025 году на ўзаемную згоду бакоў скасаваў працоўную дамову, стаўшы ў жніўні футбалістам БАТЭ[22]. На пачатку 2026 году падоўжыў супрацу з клюбам, узгадніўшы новы кантракт[23].

У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 супраць зборнай Чэхіі (0:1).

Астана:

БАТЭ:

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Іслач2018Найвышэйшая ліга120
  1. Artem Rakhmanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Artsyom Rakhmanaw // FBref (анг.)
  3. https://dynamo-brest.by/by/player/38-vysshaya-liga-2025/271-artem-rakhmanov
  4. 1 2 https://www.teams.by/-/player-330/
  5. Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» (рас.) Архіўная копія ад 2017-09-01 г.
  6. Артем Рахманов стал игроком «Немана» (рас.)
  7. Гродненский «Неман» расстался с четырьмя игроками (рас.)
  8. Артем Рахманов заключил контракт с чемпионом Эстонии (рас.)
  9. Рахманов не подошел "Иртышу" (рас.)
  10. Артем Рахманов подписал контракт с молдавским «Милсами» (рас.)
  11. Артем Рахманов стал игроком одесского «Черноморца» (рас.)
  12. «Черноморец» Дулуба расстался с Рахмановым (рас.)
  13. Артем Рахманов подписал контракт с польским клубом «Ракув» (рас.)
  14. Рахманов стал игроком «Ислочи» (рас.)
  15. Артем Рахманов продолжит карьеру в Швеции (рас.)
  16. Рахманов официально представлен в качестве игрока «Ислочи» (рас.)
  17. Рахманов - первый новичок "Руха" (рас.)
  18. Рахманов и Бакай покинули "Рух" (рас.)
  19. Артем Рахманов нашел работу в Казахстане (рас.)
  20. "Астана" объявила о расторжении контракта с Рахмановым (рас.)
  21. Артем Рахманов подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  22. Артем Рахманов перешел в БАТЭ (рас.). Football.by (2025-08-09). Праверана 2025-08-09 г.
  23. Илья Ращеня и Артем Рахманов продлили контракты с БАТЭ (рас.). Афіцыйны сайт ФК БАТЭ (2026-01-08). Праверана 2026-01-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]