Арцём Кійко
| Арцём Кійко | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 студзеня 1996[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 70 кг[3] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Вікторыя | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2018 | Дынама Менск | 6 (1) |
| 2015 | → Бяроза-2010 | 26 (3) |
| 2018 | → Гарадзея | 6 (0) |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 0 (0) |
| 2019—2022 | Арсэнал Койданаў | 109 (41) |
| 2023 | Гомель | 9 (0) |
| 2025— | Вікторыя | |
| Зборныя | ||
| 2014 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2017—2018 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
Арцём Кійко (нарадзіўся 13 студзеня 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомлю».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнэр — Гія Панчулідзэ. Пазьней далучыўся да структуры менскага «Дынама». З 2013 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2015 году на правах арэнды выступаў за клюб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэньні сэзону «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сэзону 2016 году разам з асноўнай камандай, аднак у сэзоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на замену ў другім тайме ў матчы апошняга туру супраць мазырскай «Славіі» (0:1).
У студзені 2017 году падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Сэзон 2017 году пачаў у дублі, аднак пасьля прызначэньня ў траўні трэнэрам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзэрвовым складам, Кійко стаў часьцей зьяўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У студзені 2018 году аддадзены менскім «Дынама» ў арэнду клюбу «Гарадзея»[5], аднак праз траўмы згуляў толькі ў шасьці матчах і ў ліпені таго ж году пакінуў каманду[6]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Прамень»[7], дзе пачаў выступаць за дубль, а зь лістападу 2018 году не гуляў праз пашкоджаньні. У лютым 2019 году пакінуў «Прамень»[8] і ў тым жа месяцы падпісаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[9]. У новым клюбе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сэзон паклаў на свой рахунак 15 галоў.
У студзені 2020 году праглядваўся ў «Віцебску», але беспасьпяхова для гульца. У лютым 2020 году афіцыйна пакінуў «Арсэнал»[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. У 2020—2021 гадах гуляў за койданаўскі клюб у Першай лізе, станавіўся найлепшым барбардзірам каманды ў абодвух сэзонах. У 2022 годзе быў гульцом стартавага складу клюбу ў Найвышэйшае лізе. У лютым 2023 году далучыўся да «Гомлю»[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:1).
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 5 | 1 | |
| Гарадзея | 2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Artem Kiyko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://footballfacts.ru/person/280173
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artyom_kiiko/
- ↑ Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом
- ↑ «Городея» арендовала Кийко у минского «Динамо» (рас.)
- ↑ Кийко покинул "Городею"
- ↑ «Луч» объявил о подписании Осипенко и Кийко (рас.)
- ↑ "Луч" расстался с Артемом Кийко
- ↑ Фомичев, Кийко, Пацко и Мельник стали игроками дзержинского «Арсенала» (рас.)
- ↑ Кийко покинул "Арсенал"
- ↑ Кийко перешел в "Гомель" (рас.) Праверана 2023-02-13 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Старадароскім раёне
- Футбалісты клюбу «Вікторыя» Мар’іна Горка
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты