Перайсьці да зьместу

Арцём Дзенісенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Дзенісенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1999(1999-04-12)[1] (27 гадоў)
Рост 188 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб ФСК Масты[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019 Дынама Берасьце 0 (0)
2019 → Рух Берасьце 0 (0)
2020 Рух Берасьце 2 (0)
2021 Дынама Берасьце 0 (0)
2022—2023 Белшына 27 (0)
2023—2024 Іслач 0 (0)
2025 Нафтан 8 (0)
2026 Смаргонь 4 (0)
2026—4 ФСК Масты[d]

Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Смаргоні».

Выхаванец берасьцейскага «Дынама». З 2016 году пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасьці рэзэрвовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пэнальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілінаў.

У ліпені 2019 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Руха»[3], дзе таксама стаў рэзэрвовым брамнікам. У студзені 2020 году, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным гульцом «Руха»[4]. У сэзоне 2020 году выступаў пераважна за дубль каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 2 жніўня 2020 году ў матчы супраць «Менску» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У пачатку 2021 году зноў пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама». Праз траўмы прапусьціў пачатак сэзону, а з красавіка стаў другім брамнікам дружыны. Быў рэзэрвовым брамнікам берасьцейскай каманды, жаднага разу зьявіўшыся на полі. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў клюб.

У сакавіку 2022 году трэнаваўся зь «Лідай», а неўзабаве ўзмацніў склад бабруйскай «Белшыны»[5]. У сэзоне 2022 году быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасьля аднаўленьня ад траўмы Аляксея Харытановіча, саступіў яму месца ў складзе. У жніўні 2023 году прыяднаўся да «Іслачы»[6]. У прысталічным клюбе ня даў рады, саступіўшы ў канкурэнтнай барацьбе за месца асноўнага брамніка Аляксандру Сьвірскаму. У лютым 2025 годзе стаў футбалістам наваполацкага «Нафтану»[7]. У Найвышэйшай лізе 2025 году згуляў матчаў, усё ж такі часьцей зьяўляючыся дублёрам асноўнага брамніка Харытановіча. У пачатку 2026 году падпісаў кантракт з «Смаргоньню»[8], якая страціла месца ў элітным дывізіёне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]