Арцём Быкаў
Арцём Быкаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 кастрычніка 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 75 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лямія | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2010 | Энэргетык-БДУ | 50 (6) |
2011—2018 | Дынама Менск | 126 (10) |
2012 | → Бяроза-2010 | 12 (2) |
2015 | → Менск | 10 (1) |
2018—2020 | Дынама Берасьце | 46 (3) |
2021—2024 | Дынама Менск | 88 (16) |
2024— | Лямія | 7 (0) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 17 (4) |
2014—2023 | Беларусь | 27 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арцём Генадзевіч Быкаў (нарадзіўся 19 кастрычніка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабронца грэцкага клюбу «Лямія» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у менскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Дынама».
У сэзоне 2013 году замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 22 верасьня 2013 году ў канцы матча супраць «Нёману» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[4], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасьля вяртаньня, 26 кастрычніка 2013 году, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласьці паразіўшы браму «Гомлю».
У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным апорным паўабаронцам менчукоў, часам гуляў як флянгавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 году падчас матчу зь берасьцейскім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Любэнам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 году. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[5]. У складзе «Менску» замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у цэнтры паўабароны, пазьней стаў выступаць у якасьці левага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[7]. У жніўні 2018 года паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[8] і неўзабаве падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[9]. У складзе берасьцейскай каманды стаў гуляць у пачатковым складзе. Сэзон 2019 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак у траўні атрымаў траўму, і да канца сэзону зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[10].
У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[11], дзе стаў гульцом стартавай адзінаццаткі. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[12]. Улетку 2024 году прыяднаўся да грэцкага клюбу «Лямія»[13][14][15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1). З 2018 году чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 году не згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Дынама» Берасьце:
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2017
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2013, 2016
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019, 2020
«Дынама» Менск:
- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
Менск | 10 | 1 | ||
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 3 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 | |
Дынама Берасьце | 12 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Artem Bykov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Artem Bykov // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bykau-artsiom
- ^ Ги Эссаме: «Быков попросил у меня прощения». By.Tribuna.com (рас.)
- ^ Артем Быков до конца сезона на правах аренды будет играть в «Минске» (рас.)
- ^ Футбол. Артем Быков может продолжить карьеру в "Минске"
- ^ Быков продлил контракт с минским "Динамо"
- ^ Артем Быков покинул минское "Динамо"
- ^ Артем Быков перешел в брестское "Динамо"
- ^ Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо"
- ^ Минское "Динамо" обявило о возвращении Артема Быкова
- ^ Футбол. Артем Быков продлил контракт с минским "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-23 г. Архіўная копія ад 23 студзеня 2023 г.
- ^ Артем Быков подписал контракт с "Ламией" (рас.). Football.by
- ^ Артем Быков — игрок греческой "Ламии" (рас.). Sport5.by
- ^ Греческая "Ламия" объявила о подписании контракта с Артемом Быковым (рас.). Прессбол.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Лямія»
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты