Артур Лясько
| Артур Лясько | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 траўня 1984[1] (42 гады) | |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 83 кг[2] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2008 | Дынама Менск | 62 (0) |
| 2008—2009 | Крыўбас | 2 (0) |
| 2010 | Пюнік | 25 (0) |
| 2011—2012 | Менск | 38 (0) |
| 2013 | Слуцак | 12 (0) |
| 2013 | Гомель | 9 (0) |
| 2014—2016 | Слуцак | 59 (0) |
| 2017 | Тарпэда Менск | 3 (0) |
| 2017 | Баранавічы | 14 (0) |
| 2018 | Ліда | 12 (0) |
| 2018—2021 | СКА-1938 | 38 (0) |
| Зборныя | ||
| 2002 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2005—2006 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
Артур Лясько (нарадзіўся 25 траўня 1984 году, Баранавічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Менск
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам у ДЮСШ роднага гораду Баранавічы[3]. Да шаснаццаці гадоў трэніраваўся ў родным горадзе, потым прыехаў у Менск, паступіўшы ў РДУВАР. У васямнаццаць гадоў патрапіў у «Дынама»[4]. Спачатку гуляў у дублі, потым за «Дынама-Юні», але потым трапіў у асноўную каманду. У 2004 годзе разам з камандай перамог у чэмпіянаце Беларусі. Таксама ў камандзе правёў 8 матчаў у эўракубках.
У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі супраць «Гомелю», Лясько атрымаў цяжкую траўму. Раман Васілюк, нападнік «Гомелю» выйшаў з Артурам сам насам, ён кінуўся напярэймы й адбылося сутыкненьне. Каленам Васілюк трапіў у галаву Лясько, іншай нагой — у жывот, пасьля чаго Артур страціў прытомнасьць і ачуняў толькі ў шпіталі. Дыягназ лекараў — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсеньне мозгу, закрытае траўматычнае пашкоджаньне кішэчніка, правай ныркі й падстраўнікавай залозы[4].
«Крыўбас»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лютым 2008 году падпісаў кантракт з крывароскім «Крыўбасам»[5]. У камандзе саступаў месца асноўнага брамніка спачатку Яўгену Баравіку, а пасьля Ісьлі Хідзі. У асноўным Лясько гуляў за дубль, а за аснову «Крыўбасу» правёў толькі два матчы супраць данецкага «Шахтару» (4:2) й харкаўскага «Мэталісту» (1:3). У сьнежні 2009 году Артур Лясько разарваў кантракт з «Крыўбасам» і атрымаў статус вольнага агента[6].
«Пюнік»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узімку 2010 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім МТЗ-РІПА[7]. У сакавіку 2010 году быў запрошаны сэлекцыянэрамі «Пюніку» на прагляд. Пасьля шэрагу гульняў, у якіх паказаў выдатную гульню, быў заключаны кантракт з клюбам[8]. Разам з клюбам аформіў хет-трык, у выглядзе чэмпіёнскіх мэдалёў, кубка й супэркубка Армэніі. У 25-ці праведзеных матчах — 13 былі згуляныя на нуль.
Пасьля «Пюніку»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля заканчэньня сэзону перайшоў у «Менск», зь якім заключыў кантракт на два гады[9]. У жніўні 2013 году пакінуў «Слуцак» і перайшоў у «Гомель», зь якім заключыў кантракт да канца сэзону[10]. У студзені 2014 году вярнуўся ў «Слуцак»[11]. У сакавіку 2017 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[12], якое пакінуў у чэрвені 2017 году[13]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Баранавічы»[14]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Ліда»[15], які пакінуў у жніўні 2018 году[16]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Энэргетык-БДУ»[17].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006
- Чэмпіён Армэніі: 2010
- Уладальнік Кубка Армэніі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Армэніі: 2010
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 20 | –24 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 8 | –6 | |
| Тарпэда Менск | 2017 | Першая ліга | 3 | –6 |
| Баранавічы | 14 | –23 | ||
| Ліда | 2018 | Першая ліга | 12 | –11 |
| Энэргетык-БДУ | 12 | –9 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://championship.abff.by/players/728
- ↑ https://teams.by/artur-lesko/player-144/
- ↑ Артур Лесько: «Вратарь — не футболист». Football.By
- 1 2 «Вратарём он поставлен у ворот». Беларусь Сегодня
- ↑ «Кривбас» підписав контракти з Шагойко та Лесько, та подовжив з Мельником та Грановським. UA-Футбол
- ↑ Артур Лесько расторг контракт с «Кривбассом». UA-Футбол
- ↑ Белорус для «Кривбасса». UA-Футбол
- ↑ «Пюник» представил белорусского голкипера Артур Лесько. ArmFootball.com
- ↑ Голкипер Пюника подписал контракт с ФК «Минск». Armsport.am
- ↑ «Гомель» подписал контракт с Лесько (рас.)
- ↑ Лесько переходит в «Слуцк», Горбач, Григоров и Лошанков продлили контракты с клубом (рас.)
- ↑ Артур Лесько подписал контракт с минским «Торпедо» (рас.)
- ↑ Артур Лесько покинул минское «Торпедо» (рас.)
- ↑ Артур Лесько подписал контракт с «Барановичами» (рас.)
- ↑ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с «Лидой» (рас.)
- ↑ Лесько и Борисенко покидают «Лиду» (рас.)
- ↑ Лесько перешел в «Энергетик-БГУ» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Менск»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Профіль на сайце weltfussball.com
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 25 траўня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Крыўбас» Крывы Рог
- Футбалісты клюбу «Пюнік» Ерэван
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты