Арсень Яцанюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам 46.98.36.49 (гутаркі) у 19:43, 19 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Арсень Яцэнюк
Арсень Яцэнюк на акцыі па ўшанаваньні ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ў Быкаўні пад Кіевам. Травень 2010.
Арсень Яцэнюк на акцыі па ўшанаваньні ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ў Быкаўні пад Кіевам. Травень 2010.
9-ты Кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны
4 сьнежня 2007 — 12 лістапада 2008
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Аляксандар Мароз
8-мы Міністар замежных справаў Украіны
21 сакавіка 2007 — 4 сьнежня 2007
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Віктар Януковіч
Папярэднік: Барыс Тарасюк
Наступнік: Уладзімер Агрызка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 траўня 1974
Сьцяг Украінскай ССР Чарнаўцы, УССР
Партыя: беспартыйны
Сужэнец: Тэрэзія Яцэнюк
Бацька: Пётар Іванавіч Яцанюк[d]
Маці: Марыя Рыгораўна Яцанюк[d]
Адукацыя: ЧДУ, ЧГЭІ КНГЭУ
Узнагароды:

Арсе́нь Пятро́віч Яцэню́к (па-ўкраінску: Арсеній Яценюк, нарадзіўся 22 траўня 1974, Чарнаўцы, УССР) — кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 траўня 1974 году ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту (2001).

У 19921997 працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 19982001 — кансультантам крэдытнага дэпартамэнту, дарадцам кіраўніка праўленьня, намесьнікам кіраўніка праўленьня АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністар эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З студзеня 2003 — першы намесьнік Кіраўніка Нацыянальнага банку Ўкраіны.

Люты — верасень 2005 году: Першы намесьнік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністар эканомікі ва ўрадзе Еханурава.

Міністар замежных справаў Украіны з 21 сакавіка 2007 па 4 сьнежня 2007.

На пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 2007 году абраны народным дэпутатам Украіны 6-га скліканьня па сьпісу блёку НУНС.

Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 сьнежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэньнем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

Выказваньне Яцэнюка падчас газавага крызысу 2006 году: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (па-беларуску: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).

Арсень Яцэнюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» ды іншых навуковых працаў. Акрамя ўкраінскай вольна валодае ангельскай ды расейскай мовамі.

Вонкавыя спасылкі

Арсень Яцанюксховішча мультымэдыйных матэрыялаў