Жалезны купал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жалезны купал
Тып сыстэма проціракетнай абароны
Краіна паходжаньня Ізраіль
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 2011
Выкарыстаньне Ізраіль
Сынгапур[1]
Войны Канфлікт у Сэктары Газа
Апэрацыя «Слуп абароны»
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Rafael Advanced Defense Systems
Israel Aerospace Industries
Дата стварэньня з 2005
Вытворца Rafael Advanced Defense Systems
Israel Aerospace Industries
Кошт адзінкі US$35 000—50 000/ракета[2]
US$50 млн/батарэя
Адзінак створана 5 батарэяў (15 пускавых установак)[3]
Характарыстыкі
Вага 90 кг[4]
Дыямэтар 160 мм[4]


Плятформа запуску Тры пускавыя ўстаноўкі па 20 ракетаў[4]

«Жалезны купал» (па-габрэйску: כיפת ברזל — кіпат барзель) — ізраільская тактычная сыстэма ПРА дзеля абароны ад некіраваных тактычных ракетаў. Распрацоўваецца ізраільскай кампаніяй Rafael Advanced Defense Systems[4], прызначаная для перахопу і зьнішчэньня кароткадыстанцыйных ракетаў і артылерыйскіх снарадаў на адлегласьцях ад 4 да 70 км[6][7].

Сыстэма «Жалезны купал» была ўведзеная ў строй і разьмешчаная ля Бэер-Шэбы 27 сакавіка 2011 року[8].

Пускавая ўстаноўка батарэі «Жалезнага купалу». Ваколіцы Ашкелону, сакавік 2011

Выпрабаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2007 року боегалоўка ракеты-перахопніка пасьпяхова зьнішчыла ракету «Касам» і 122-мм рэактыўны снарад сыстэмы «Град». 25 сакавіка 2009 сыстэма пасьпяхова прайшла кантрольныя выпрабаваньні, верагодным першым месцам базаваньня называліся ваколіцы Сдэрота[9], а ў чэрвені Армія абароны Ізраілю ў структуры ПРА сфармавала дывізіён для асваеньня і наступаванай эксплюатацыі сыстэмы «Жалезны купал». Першачаргова плянавалася разгарнуць сыстэму ўздоўж меж Сэктара Газа, а затым на лібанскай граніцы[10].

Склад батарэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антэна РЛС батарэі
Цэнтар кіраваньня агнём батарэі
  • Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС) EL/M-2084 кампаніі Elta Systems[11];
  • Цэнтар кіраваньня агнём;
  • 3 пускавыя ўстаноўкі.

Характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС). Прызначэньне — дакладная ідэнтыфікацыя і вызначэньне траекторыі палёту мэты. Паколькі блізу 75% ракетаў «Касам» не трапляюць у мэту, дзеля зьмяншэньня выдаткаў РЛС праводзіць разьлік траекторыі і не выдае каманду на перахоп, калі паводле разьлікаў ракета ўпадзе ў ненаселены раён.
  • Цэнтар кіраваньня агнём. Час ад выяўленьня мэты да запуску ракеты-перахопніка — некалькі сэкундаў[12].
  • Пускавая ўстаноўка. 20 ракет-перахопнікаў Tamir (па-габрэйску: טיל מיירט — Til Meyaret)[4][13]
    • Даўжыня — 3 м
    • Дыямэтар — 160 мм
    • Вага — 90 кг
    • Боегалоўка з некантактным узрывальнікам
    • Сыстэма навядзеньня — аптычная

Баявы ўжытак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьве першыя батарэі разгорнутыя ў сакавіку—красавіку 2011 року пад Ашкелонам і Беэр-Шэбай. У час абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа ў красавіку 2011 двума батарэямі зьнішчана 8 ракет «Град» з 8 выпушчаных на месты, якія знаходзіліся пад абаронай «Жалезнага купала»[14][15].

На працягу жніўня 2011 року ізраільскую тэрыторыю пэрыядычна абстрэльвалі з Сэктара Газа, агулам за 82 абстрэлы тэрарысты выпусьцілі 144 ракеты, у тым ліку да 7 ракет за раз, у выніку 1 чалавек загінуў, 24 — паранены. Ня меней за 20 ракетаў зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[16][17]. У верасьні 2011 пад Ашдодам разгорнутая трэцяя батарэя[18]. Агулам за 2011 рок адбылася 229 абстрэлаў, 386 ракет, у выніку 3 чалавекі загінула, 38 — параненых, 34 ракеты зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[19].

У 2012 року да 12 сакавіка тэрарысты зьдзейсьнілі 85 абстрэлаў, 185 ракет, у выніку 5 чалавек параненыя. 61 ракета зьбітая сыстэмай «Жалезны купал»[19]. Паводле ацэнкі ВПС ААІ, на 12 сакавіка «сыстэма СПА „Жалезны купал“ за трое зь лішкам содняў ракетных абстрэлаў перахапіла 85% ракет, якія маглі трапіць па населеных пунктах»[20]. Да лістападу 2012 року колькасьць зьбітых ракетаў склала болей за 400[21][22].

У час апэрацыі «Слуп абароны» ў лістападзе 2012 року сыстэма перахапіла 421 ракету, выпушчаную па ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа[23].

На ўзбраеньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ізраіль — 1 дывізыён (5 батарэяў[24]: «Іда», «Базэлет», «Барыях а-Даром», «Дарэс», «Алелюя»).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Peter Coy. (21 лістапада 2012) Behind the Iron Dome: How Israel Stops Missiles (анг.). Bloomberg. Праверана 9 красавіка 2013 г.
  2. ^ Motti Bassok, Zvi Zerahia.. חשבונית ראשונה על עמוד ענן - 750 מיליון שקל לכיפת ברזל (іўр.) // 17 лістапада 2012 г. Праверана 9 красавіка 2013 г.
  3. ^ Yaakov Lappin. (16 лістапада 2012) Fifth Iron Dome battery deployed in Gush Dan (анг.). JPost. Праверана 18 лістапада 2012 г.
  4. ^ а б в г д Alon Ben-David. Iron Dome advances to meet Qassam threat (анг.) // IHS Jane’s, 18 сакавіка 2008 г. Праверана 6 траўня 2013 г.
  5. ^ Iron Dome Air Defense Missile System, Israel (анг.). army-technology.com. Праверана 18 жніўня 2011 г.
  6. ^ Jeremy M. Sharp. (16 верасьня 2010) U.S. Foreign Aid to Israel (анг.). Congressional Research Service. Праверана 6 траўня 2013 г.
  7. ^ Yaakov Katz, Yaakov Lappin.. Iron Dome ups its interception rate to over 90% (анг.) // The Jerusalem Post, 10 сакавіка 2012 г. Праверана 6 траўня 2013 г.
  8. ^ Israel deploys 'Iron Dome' rocket shield (анг.). Al Jazeera English (27 сакавіка 2011). Праверана 18 жніўня 2011 г.
  9. ^ NEWSru.co.il — новости Израиля :: Состоялись успешные испытания системы ПРО «Железный купол», 26.03.2009
  10. ^ «Железный купол» успешно прошел испытания (рас.). 7 канал (15 ліпеня 2009). Праверана 6 траўня 2013 г.
  11. ^ IHS Jane's Defense & Security Intelligence & Analysis
  12. ^ Брашура кампаніі Rafael пра «Жалезны купал» (анг.) Архіўная копія ад 2012-06-27 г.
  13. ^ Iron Dome defense system against short range artillery rockets technical data sheet specifications — Army Recognition — Army Recognition
  14. ^ Статистика ракетных обстрелов Израиля с территории сектора Газы, 7 апреля 2011 г.
  15. ^ Террористы выпустили ракету «град» в сторону Ашкелона, 10 апреля 2011 г.
  16. ^ Палестинские террористы выпустили ракету «касам» по Западному Негеву // Статистика ракетных обстрелов Израиля с территории сектора Газы, 26 августа 2011 г.
  17. ^ Ракетные обстрелы из Газы: тяжелый август 2011-го. Статистика, 1 сентября 2011 г.
  18. ^ Lenta.ru: Оружие: В Израиле появился третий «Железный купол»
  19. ^ а б Война на юге продолжается, несмотря на призывы к перемирию, 12 марта 2012 г.
  20. ^ Три ракеты «град» выпущены по Ашкелону, 12.03.12 20:25(недаступная спасылка)
  21. ^ Yael Livnat. (18 лістапада 2012) Tweet by Official IDF (анг.). Рахунак у Ціўцеры прадстаўніка ААІ. Праверана 19 красавіка 2012 г.
  22. ^ Yeal Livnat. (5 красавіка 2012) שנה ליירוט הראשון של כיפת ברזל: «ההצלחה — בזכות הלוחמים» (іўр.). Бачына прадстаўніка Арміі абароны Ізраілю. Праверана 19 красавіка 2012 г.
  23. ^ [www.iaf.org.il/4388-39969-en/IAF.aspx Pillar of Defense Ends in Ceasefire] (анг.). Israeli Air Force (21 лістапада 2012). Праверана 23 лістапада 2012 г.
  24. ^ Yaakov Katz (05/25/2012) IDF working to upgrade range of Iron Dome system (анг.). jpost.com. Праверана 2012-06-19 г. Архіўная копія ад 2012-06-27 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жалезны купалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў