Антон Суша
| Антон Суша | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 студзеня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 80 кг[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Хваля | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2022 | Дынама Менск | 1 (0) |
| 2020 | → Гомель | 16 (0) |
| 2021 | → Гомель | 7 (0) |
| 2022 | → Арсэнал Койданаў | 3 (0) |
| 2022 | → Слуцак | 5 (0) |
| 2024—2025 | Нафтан | 11 (0) |
| 2026— | Хваля | |
| Зборныя | ||
| 2019—2021 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Анто́н Су́ша (нар. 25 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец СДЮШАР гораду Ігумен. З 2017 году пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазьней зрэдку пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.
У студзені 2020 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспасьпяхова. Пазьней далучыўся да «Гомлю» і ў лютым 2020 году быў арандаваны гэтым клюбам на cэзон 2020 году[3]. У складзе гомельскай каманды пераважна выходзіў на замену. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Дынама»[4]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2021 году. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляючы за дубль. За першую каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 году зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[5], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[6].
У лютым 2022 году знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжcэзонным зборы ў Сочы, а пасьля вяртаньня праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[7]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 году арэнда была датэрмінова спыненая[8], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[9]. У слуцкай камандзе спачатку выходзіў на замену, пасьля пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[10]. У пачатку 2023 году некаторы час трэнаваўся з дублем «Дынама», але пасьля пакінуў сталічны клюб. У ліпені 2024 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[11], а ў студзені 2025 году падоўджыў супрацу з клюбам[12]. Праз год далучыўся да пінскай «Хвалі»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://sfc-slutsk.by/person/421
- ↑ https://betnews.by/player/anton-susha-naftan-belarus/
- ↑ "Гомель" арендовал Сушу и Зайца
- ↑ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? Архівавана 6 мая 2021.
- ↑ Минское "Динамо" отправило трех игроков в аренду
- ↑ Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов
- ↑ Минское "Динамо" отдало Антона Сушу в аренду дзержинскому "Арсеналу"
- ↑ Васьков, Суша и Малащицкий покинул "Арсенал"
- ↑ Минское "Динамо" отдало Сушу в аренду "Слуцку"
- ↑ Четверо футболистов покинуло "Слуцк" (рас.) Праверана 2022-12-20 г.
- ↑ "Нафтан" усилился 24-летним полузащитником (рас.)
- ↑ Капитан и еще пять игроков продлили контракты с «Нафтаном» (рас.). Bet News (2025-01-10). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Антон Суша перешел в "Волну" (рас.). Football.by (2026-02-03). Праверана 2026-02-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім раёне
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты