Антаніна Абрэмбская-Яблонская
Антаніна Абрэмская-Яблонская | |
Antonina Obrębska-Jabłońska | |
Дата нараджэньня | 12 студзеня 1901[1] або 1902 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 лістапада 1994[1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | славіст, мовазнаўка, прафэсарка ўнівэрсытэту, беларусазнавец |
Навуковая сфэра | славістыка[d][2], мовазнаўства[3], дыялекталёгія[3] і фальклярыстыка[3] |
Месца працы | |
Вядомая як | Заснавальніца польскай беларусістыкі |
Навуковая ступень | Доктарка габілітаваная |
Бацька | Antoni Obrębski[d] |
Антанíна Абрэмбская-Яблонская (часам Абрэмбска-Яблоньска, па-польску: Antonina Obrębska-Jabłońska; 12 студзеня 1901, вёска Пчэльня, Падольле, Украіна — 19 лістапада 1994, Варшава, Польшча[4]) — польская мовазнаўца, паляністка, славістка, прафэсарка, заснавальніца польскай беларусістыкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ва Ўкраіне. Школьную адукацыю пачала атрымліваць у Кіеве ў 1908 годзе.
Антаніна Абрэмбская навучалася ў Варшаўскім унівэрсытэце з 1919 году. Потым перавялася ў Ягелонскі ўнівэрсытэт, які скончыла ў 1925 годзе, атрымаўшы ступень доктаркі філязофіі на аснове дысэртацыі пад назвай «Гісторыя мужчынскага роду ў польскай мове»[5].
У 1925—1934 гадах працавала ў Ягелонскім унівэрсытэце. З 1933 да пэнсіі ў 1971 працавала ў Варшаўскім унівэрсытэце.
У 1933 годзе Антаніна Абрэмбская пабралася шлюбам з Вітальдам Яблонскім, пазьней выбітным сінолягам і прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту[6].
Брат Антаніны Абрэмскай-Яблонскай — Юзаф Абрэмбскі (1905—1967), вядомы польскі этнасацыёляг і дасьледнік Палесься[7].
У 1954 годзе стала надзвычайнай, а ў 1962 годзе звычайнай прафэсаркай Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У 1956 годзе заснавала катэдру беларускай філялёгіі (з 2005 году катэдра беларусістыкі) ў Варшаўскім унівэрсытэце, якую ўзначальвала да пэнсіі ў 1971 годзе.
Памерла ў 1994 годзе ў Варшаве. Пахаваная на вайсковых могілках Павонзкі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя навуковай працы, яна таксама займалася перакладамі. Антаніна Абрэмбская-Яблонская пераклала «Слова пра паход Ігараў» на польскую мову (1954), падрыхтавала навуковае выданьне перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша», зробленага ў 20-30-я гады Браніславам Тарашкевічам (1984).
Пад навуковым кіраўніцтвам вучонай былі апрацаваныя і апублікаваныя рукапісы фальклёрных матэрыялаў М. Федароўскага «Люд беларускі» з навуковымі камэнтарамі і слоўнікам. Дасьледніцу цікавілі таксама пытаньні беларуска-польска-летувіскага памежжа, гісторыі мовы і анамастыкі.
Антаніна Абрэмбская-Яблонская стаяла ля вытокаў стварэньня ўнікальнага дыялектнага даведніка — «Слоўнік паўночна-заходніх гаворак Беларусі і ейнага памежжа».
Надзвычай важным укладам ва ўмацаваньне беларуска-польскіх моўных сувязей стала публікацыя першага «Падручнага польска-беларускага слоўніку» пад рэдакцыяй прафэсаркі Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай і акадэміка Мікалая Бірылы (1962)[8].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]● «Stryj, wuj, swak» w dialektach i historji języka polskiego, Monografie polskich cech gwarowych, Polska Akademia Umiejętności, Kraków 1929.
● Polskie «dopiero» i formacje pokrewne, Polska Akademia Umiejętności. Prace Komisji Językowej, Kraków 1934.
● Język mieszany chińsko-rosyjski w Mandžurii (The Sino-Russian mixed language in Manchuria). Przegląd Orientalistyczny 21, 1957, s. 157—168.
● Podręczny słownik polsko-białoruski, red. A. Obrębska-Jabłońska, M. Biryła, Wiedza Powszechna, Warszawa 1962.
● Atlas gwar polskich Białostocczyzny, red. Stanisław Glinka, Antonina Obrębska-Jabłońska i Janusz Siatkowski, t. 1, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wrocław 1980.
● Śladami żywego języka. Wybór pism, red. E. Smułkowa, wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 1993.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Antonina Obrębska-Jabłońska // ідэнтыфікатар VIAF
- ^ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1. А-Аршын. Мінск, 1996, с. 42.
- ^ Elżbieta Smułkowa: Antonina Obrębska-Jabłońska, [w:] Monumenta Universitatis Varsoviensis 1816—2016: Portrety uczonych profesorowie Uniwersytetu Warszawskiego po 1945, Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 2016, s. 368—382.
- ^ Elżbieta Smułkowa, Antonina Obrębska-Jabłońska (1901—1994) [w:] Tejże, Moje pogranicza w historii, języku i wspomnieniach, Warszawa 2016, s. 271—290.
- ^ Ігар Капылоў, «Брат і сястра: Юзаф і Антаніна Абрэмбскія — даследчыкі Беларусі», Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, https://web.archive.org/web/20200920003845/http://iml.basnet.by/kanfierencyi/%E2%80%9Cbrat-i-siastra-iuzaf-i-antanina-abrembskija-%E2%80%93-dasliedcyki-bielarusi%E2%80%9D
- ^ Elżbieta Smułkowa: Antonina Obrębska-Jabłońska (1901—1994), «Studia z Filologii Polskiej i Słowiańskiej», t. 33, 1996, s. 21-26.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ва Ўкраіне
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на вайсковых могілках Павонзкі
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Польскія беларусісты
- Польскія перакладчыкі
- Польскія славісты