Андрэй Чухлей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Чухлей
Андрэй Чухлей
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1987 (35 гадоў)
Менск, БССР
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2010
2011—2014
2014
2015
2015
2016
2016
2017
2017
2018
2019
2019—
Дынама Менск
Урал Екацярынбург
Цюмень
Менск
Віцебск
Нёман Горадня
Каўна Жальгірыс
Янава
Смалявічы-СТІ
Дняпро Магілёў
Арарат Ерэван
Славія Мазыр
95 (8)
50 (2)
10 (0)
10 (0)
11 (1)
5 (0)
7 (0)
10 (0)
13 (1)
17 (1)
3 (0)
15 (2)
Зборныя
2008—2013 Беларусь 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 жніўня 2019.

Андрэ́й Чухле́й (нарадзіўся 2 кастрычніка 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі». У 2008—2013 гадах правёў 7 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосьці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і менскае «Дынама-Юні». З 2005 году выступаў за менскае «Дынама», у сэзоне 2007 году замацаваўся ў аснове дынамаўцаў. У студзені 2011 году перайшоў у екацярынбурскі «Ўрал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за ўральцаў толькі ў сэзоне 2011—2012 гадоў. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым ня менш, застаўся ў камандзе, якая ўлетку 2013 году атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Ўрал» 8 матчаў.

У пачатку 2014 году перастаў трапляць у асноўны склад «Уралу», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбурскага клюбу. У траўні 2014 году «Ўрал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат[2]. У ліпені 2014 году стаў гульцом клюбу «Цюмень»[3], які па выніках сэзону 2013—2014 гадоў выйшаў у ФНЛ. Трывала гуляў у аснове цюменскага клюбу, але ў сьнежні 2014 году канракт зь «Цюменьню» быў разарваны[4].

У лютым 2015 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клюбам «Менск»[5]. У жніўні 2015 году перайшоў у «Віцебск»[6]. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[7], а ўжо ў траўні кантракт быў скасаваны па згодзе бакоў[8]. У жніўні 2016 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Каўна Жальгірыс»[9]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Янава»[10]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы-СТІ»[11]. У студзені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[12], які пакінуў у кастрычніку 2018 году[13]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з армянскім клюбам «Арарат»[14], а ў сакавіку 2019 году перайшоў у мазырскую «Славію»[15].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 чэрвеня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (1:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 10 0
Віцебск 11 1
Нёман 2016 Найвышэйшая ліга 5 0
Смалявічы-СТІ 2017 Першая ліга 13 1
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 17 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Андрэй Чухлейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў