Перайсьці да зьместу

Андрэй Саковіч (футбаліст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Андрэй Сяргеевіч Саковіч»)
Андрэй Саковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 красавіка 1992(1992-04-15)[1] (32 гады)
Рост 187 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Рагачоў
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2016 Гомель 19 (0)
2016 Ліда 13 (0)
2017 Белшына 24 (0)
2018 ЮАС 28 (0)
2019 Нафтан 14 (0)
2020 Спадарожнік 0 (0)
2020 Гарадзея 3 (0)
2021—2023 Паперпрам 58 (0)
2024—4 Дняпро Рагачоў 7 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Андрэй Сяргеевіч Саковіч (нар. 15 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, брамнік гомельскага «Паперпраму».

Выхаванец футбольнага клюбу «Гомля». З 2008 году выступаў за дубль. У сэзоне 2010 году быў першым брамнікам фарм-клюбу «Гомель-2», які спаборнічаў у Другой лізе. З 2012 году стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 году ў матчы Лігі Эўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 году згуляў свой першы матч у Найвышэйшай лізе супраць «Белшыны» (1:3).

З 2013 году зьнікнуў з асноўнага складу, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, пераважна выступаючы за дубль. У выніку ў сьнежні 2014 году пакінуў гомельскі клюб[3]. Аднак празь некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт[4]. Сэзон 2015 году Андрэй пачаў у якасьці асноўнага брамніка «Гомля». З жніўня саступіў месца ў асноўным складзе Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасьля вылету «Гомля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сэзоне 2016 году не зьяўляўся на полі. У жніўні 2016 году, скасаваўшы кантракт з «Гомлем», стаў гульцом «Ліды»[5], дзе стаў галоўным брамнікам. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году пакінуў лідзкі клюб[6].

У студзені 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ачольваў былы трэнэр «Гомля» Алег Кубараў[7]. Аднак ужо ў сакавіку 2017 году пакінуў «Шахцёр», гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[8], і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[9]. У складзе бабруйскага клюба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году пакінуў «Белшыну». У студзені 2018 году стаў гульцом жыткавіцкага ЮАС[10]. Быў першым брамнікам жыткавіцкага клюбу. У сакавіку 2019 году скасаваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе чаргаваўся ў складзе зь Яўгенам Грэмзам.

У студзені 2020 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў складзе, згуляўшы толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіпавічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 году скасаваў кантракт з клюбам[12] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Найвышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У сакавіку 2021 году стаў гульцом гомельскага «Паперпрама», дзе быў асноўным брамнікам у Другой лізе. У сакавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[13].

У 2012—2013 гадах прыцягваўся да зборнай Беларусі (да 21 году), але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 году ў матчы супраць зборнай Чарнагорыі на турніры памяці Валера Лабаноўскага ў Кіеве.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 18 –26
Ліда 2016 Першая ліга 13 –9
Белшына 2017 Першая ліга 24 –23
ЮАС 2018 Першая ліга 28 –37

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]