Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут | |
| Дата нараджэньня | 16 красавіка 1973[1][2] (53 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | журналіст, актывіст, палітычны вязень, юрыст, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | журналістыка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | СПБ[3] |
| Узнагароды | |

Андрэй Пачобут (па-польску: Andrzej Poczobut; нар. 16 красавіка 1973 году, Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер, актывіст Саюзу палякаў Беларусі (СПБ), вязень сумленьня[4].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», быў карэспандэнтам менскай незалежнай газэты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопісу СПБ.
У 1993 разам з малодшым братам Стасам заснаваў у Вялікай Бераставіцы панк-гурт „Deviation“[5].
З 2006 году зьяўляецца карэспандэнтам на Беларусі польскага выданьня «Gazeta Wyborcza».
Зьяўляецца актыўным сябрам СПБ, да якога належыць з пачатку 1990-х рокаў мінулага стагодзьдзя. Заўжды выказваўся пра неабходнасьць утрыманьня незалежнасьці арганізацыі ад уладаў, але ў межах беларускага заканадаўства. Цяпер займае пасаду кіраўніка Галоўнага савету СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладамі[6].
Жыве ў Горадні. З жонкай Аксанай мае дачку і сына.
Займаецца шахматамі, мае званьне кандыдата ў майстры[5].
Перасьлед
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі[7][8][9][10][11][12].
18 сакавіка 2011 гарадзенская абласная пракуратура ўзбудзіла супраць Андрэя Пачобута справу за абразу прэзыдэнта Беларусі (частка 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі накіроўваўся ў Менск для ўдзелу ў тэлемосьце з прадстаўнікамі Эўрапейскага парлямэнту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў узяты пад варту на два месяцы[13]. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — гэтым разам за паклёп на Аляксандра Лукашэнку[14] (частка 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).
5 траўня 2011 году Гарадзенскі суд прысудзіў яму два гады з адтэрміноўкай прыгавору на тры гады. Абвінавачаньне па абразе прэзыдэнта было цалкам зьнятае з Пачобута, засталося толькі абвінавачаньне за паклёп[15].
21 чэрвеня 2012 году арыштаваны на сваёй кватэры ў Горадні. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Белорусский партизан»[16]. Быў асуджаны на тры гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду[5].
25 сакавіка 2021 году быў зноў арыштаваны, Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Барэль асудзіў арышт[17]. У лютым 2023 году Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[18]. У красавіку 2026 году быў вызвалены ў межах абмену зьняволенымі[19].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прэмія імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» (сумесна са Мзыяй Амаглябэлі(ka); 2025)[20]
- Ордэн Белага Арла (2025)[19].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ WorldCat Entities (анг.) — OCLC, Inc., 2022.
- ↑ https://prisoners.spring96.org/en/person/andrei-paczobut
- 1 2 http://charter97.org/en/news/2011/2/15/36041/
- ↑ Andrzej Poczobut więźniem sumienia Amnesty International (пол.) Міжнародная амністыя Праверана 2011-04-25 г. Архіўная копія ад 2011-04-19 г.
- 1 2 3 Панкавец, Зьміцер (25 сакавіка 2021) Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут, якога затрымалі за „распальваньне нацыянальнай варажнечы“ Грамадзтва. „Наша Ніва“. Праверана 26 сакавіка 2021 г.
- ↑ Структура СПБ
- ↑ Журналіста Андрэя Пачобута прымусам даставілі ў міліцыю, Хартыя-97, 21 чэрвеня 2005
- ↑ Андрэй Пачобут затрыманы, Indymedia Belarus, 14 сакавіка 2006
- ↑ Спынен пераслед Саюзу палякаў, Бунт, 12 ліпеня 2007
- ↑ Журналіст Андрэй Пачобут аштрафаваны на 15 базавых адзінак, камітэт «Салідарнасьць», 17 сакавіка 2009
- ↑ Андрэя Пачобута не выпусцілі з турмы забраць жонку з раддому. Вясна (19 лютага 2010).
- ↑ Андрэя Пачобута ўсё ж пасадзілі на 15 сутак Беларуская асацыяцыя журналістаў Архіўная копія ад 17 лютага 2011 г.
- ↑ Андрэя Пачобута пакінулі за кратамі Радыё Свабода
- ↑ На Пачобута завялі яшчэ адну крымінальную справу — за паклёп на прэзідэнта, Хартыя’97, 8 красавіка 2011
- ↑ Андрэя Пачобута вызвалілі з залы суда Эўрарадыё
- ↑ Арыштаваны Андрэй Пачобут Наша Ніва
- ↑ EU Demands Immediate Release Of Andżelika Borys, Andrzej Poczobut, All Political Prisoners (анг.) Хартыя’97 Праверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-03-25 г.
- ↑ Польшча — Беларусі: Вызваліце Пачобута — адкрыем пераход «Баброўнікі» (бел.) Новы час Праверана 2023-04-28 г.
- 1 2 Навроцки вручил Почобуту высшую государственную награду Польши (рас.) Reform.news(be)
- ↑ Ув’язненим у Білорусі й Грузії журналістам присудили премію Сахарова 2025 року (укр.) Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Архіўная копія ад 29 кастрычніка 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікай Бераставіцы
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Ляўрэаты прэміі імя Сахарава
- Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
- Сябры Саюзу палякаў на Беларусі
- Беларускія журналісты
- Беларускія блогеры
- Польскія журналісты
- Беларускія вязьні сумленьня паводле „Міжнароднай амністыі“
- Вязьні сумленьня паводле ПЦ „Вясна“
- Выпускнікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту