Андрэй Андрэевіч Каляда
Андрэй Андрэевіч Каляда | |
Дата нараджэньня | 3 чэрвеня 1940 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Панямонь, Наваградзкі раён Баранавіцкай вобласьці |
Дата сьмерці | 13 кастрычніка 2022 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
Занятак | перакладнік, літаратуразнаўца, тэатразнавец, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат пэдагагічных навук[d] (1975) |
Дзеці | Натальля Каляда[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каляда.
Андрэ́й Андрэ́евіч Каляда́ (3 чэрвеня 1940, вёска Панямонь, Наваградзкі раён Баранавіцкай вобласьці — 13 кастрычніка 2022[1]) — беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, пэдагог. Кандыдат пэдагагічных навук (1975). Прафэсар (1993).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вайну сям’я была вымушаная пераехаць са спаленай нацыстамі вёскі ў Наваградак.
Навучаўся ў наваградзкай школе №1 імя Адама Міцкевіча. Пасьля школы ўладкаваўся на машынабудаўнічы завод імя Кірава ў Горлаўцы (Украінская ССР)[2], дзе вёў драматычныя гурткі, сьпяваў у хоры, танчыў, займаўся боксам.
Пасьля паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1962). Працаваў у тэатры імя Я. Купалы, выкладаў у Менскім пэдагагічным і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытутах. Кандыдацкая дысэртацыя па тэме «Выпрацоўка ўменьня выразнага чытаньня ў студэнтаў-філёлягаў: (на матэрыяле беларускай літаратуры)» (1974). Прарэктар, пасьля выкладчык катэдры сцэнічнае мовы Беларускай акадэміі мастацтваў (1989—2008). Прафэсар (1993)[3].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў праблемы майстэрства вуснай мовы, мэтодыку навучаньня выразнаму чытаньню; аўтар навучальных і мэтадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў.
Пераклаў на беларускую мову творы Ф. Дастаеўскага, І. Буніна, У. Набокава, А. Салжаніцына, Б. Пастарнака, В. Астаф’ева.
Выканаў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», «Подых навальніцы»; Уладзімера Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»; Уладзімера Арлова «Сны імпэратара»; Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае»; аповесьці Вольгі Іпатавай «Прадслава».
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дачка ― Натальля Халезіна, разам з мужам Мікалаем Халезіным ― стваральнікі Беларускага свабоднага тэатру, пражываюць у Вялікабрытаніі[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выразнае чытанне: Вучэбны дапаможнік для ВНУ (1970)
- Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў [Камплект]: [вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў] (1973)
- Тэхніка мовы лектара: (Дыханне, голас, дыкцыя): [Метадычны дапаможнік] (1976)
- Квітней, Радзіма. Красуй, жыццё: зборнік для мастацкага чытання / Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі Дом народнай творчасці (1978)
- Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе: дапаможнік для работнікаў дашкольных устаноў (1978)
- Практикум выразительного чтения: учебное пособие; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт (1979)
- Голас партыі ― голас міру: зборнік для мастацкага чытання / Рэпертуарна-рэдакцыйная калегія Упраўлення культасветустаноў Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы; [укладальнік А. А. Каляда] (1986)
- Выразнае чытанне: Вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных фак. пед. ін-таў (1989)
- Мастацкае чытанне ў школе: 5―11-я класы: кніга для настаўніка (1992)
- Сцэнічная мова: Навучальны дапаможнік (1993)
- Слоўнік акцёра і рэжысёра (1995)
- Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі (2006)
- Сцэнічная мова : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Акцёр» (2006)
- Будзьма, Жываслоў! (2015)
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фёдар Дастаеўскі. Аповесці. Апавяданні (2002)
- Фёдар Дастаеўскі. Выбраныя творы (2004)
- Лялечны дом: п’есы замежных драматургаў (2006)
- Барыс Пастарнак. Доктар Жывага (2011).
- Міхаіл Шолахаў. Лёс чалавека)2011)
- Аляксандр Салжаніцын. Адзін дзень Івана Дзянісавіча (2011)
- Расповяды пра Каханне…: Любоў, Любасць, Любошчы: [апавяданні і аповесці рускіх і савецкіх класікаў] (2012)
- Іван Бунін. Акаянныя дні (2013)
- Фёдар Дастаеўскі. Д’яблы: раман з трох частак (2013)
- Андрэй Платонаў. Чэвенгур (2014)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр Андрэй Каляда, прафэсар Акадэміі мастацтваў, спэцыяліст у беларускім сцэнічным вымаўленьні, Радыё Свабода, 13-10-2022
- ^ Ільніцкі, Кірыла (11 чэрвеня 2010) Андрэй Каляда: «Я буду рабіць сваю справу». Хартыя’97. Праверана 15 ліпеня 2016 г.
- ^ Прафесара Андрэя Каляду звольнілі за супрацоўніцтва са «Свабодным тэатрам». Хартыя’97 (11 сьнежня 2008). Праверана 15 ліпеня 2016 г.
- ^ Bulakhava, Vika (4 лютага 2016) Смысл существования Николая Халезина (рас.) Entertainment. Russian Chicago. Праверана 15 ліпеня 2016 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Кандыдаты пэдагагічных навук
- Нарадзіліся ў Наваградзкім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Беларускія тэатразнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускія прафэсары
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з расейскай мовы