Андрэй Дзенісюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Дзенісюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 2005(2005-03-26)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 49
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Шахцёр Салігорск 6 (0)
2023 Шахцёр Петрыкаў 32 (5)
2024—4 Шахцёр Петрыкаў 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Андрэ́й Дзенісю́к (нар. 26 сакавіка 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай акадэміі салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2023 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» згодна з арэндным пагадненьнем. Дэбютаваў у клюбе 2 красавіка ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу», зьявіўшыся ў пачатковым складзе. У наступым матчы, які ладзіўся 8 красавіка супраць гомельскага «Лякаматыва», адзначыўся голам. Цягам сэзону быў адным з ключавых футбалістаў каманды, зарабіўшы на свой рахунак 5 галоў і 6 асыстэнцкіх пунктаў. Клюб, аднак, выступіў няўдала, бо фінішаваў на перадапошнім месцы. Па сэзоне вярнуўся ў Салігорск, дзе пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай да новага сэзону[2]. Дзенісюк запачаткаваў кар’еру ў кашулі салігорскага клюбу 3 сакавіка 2024 году ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся на пляцоўцы ў другім тайме[3]. Дэбют у Найвышэйшай лізе прыпаў на 17 сакавіка ў матчы супраць «Віцебску».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2022 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў) дзеля ўдзелу ў Кубку Разьвіцьця. Дэбютаваў за зборную 6 лютага 2022 году ў матчы супраць зборнай Узбэкістану. Паводле вынікаў турніру футбаліст разам з дружынай здабыў бронзавыя мэдалі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]