Аляксей Халецкі
| Аляксей Халецкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1984[1] (42 гады) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004 | СКА-1938 | 7 (0) |
| 2005—2007 | БАТЭ | 36 (2) |
| 2008 | Тарпэда-БелАЗ | 13 (0) |
| 2008 | Белшына | 25 (2) |
| 2010 | Віцебск | 12 (0) |
| 2010 | Машал[d] | 9 (0) |
| 2011—2012 | Белшына | 32 (2) |
| 2013 | Віцебск | 12 (3) |
| 2013 | Слуцак | 10 (1) |
| 2014 | Мікашэвічы | 28 (3) |
| 2015—2016 | Гарадзея | 32 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Аляксе́й Хале́цкі (нарадзіўся 19 чэрвеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. У часы гульнявой кар’еры выконкаў фунцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскай футбольнай школы. Доўгі час гуляў у структуры БАТЭ, але ня здолеў замацавацца ў першым складзе. Пазьней выступаў за розныя беларускія клюбы, а таксама гуляў ва Ўзбэкістане. У студзені 2011 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Большую частку сэзону 2012 прапусьціў праз траўмы. У красавіку 2013 году перайшоў у «Віцебск», але ў жніўні 2013 году пакінуў віцебскі клюб і стаў гульцом «Слуцка»[2]. Дапамог слуцкаму клюбу атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. У якасьці асноўнага абаронцы прывёў мікашэвіцкі клюб да перамогі ў Першай лізе 2014 году. У лютым 2015 году перайшоў у «Гарадзею»[4]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[5], але на полі ў сэзоне 2016 зьяўляўся рэдка. Па сэзоне завяршыў кар’еру.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2017 году перайшоў на трэнэрскую працу ў «Гарадзеі»[6]. Заставаўся трэнэрам каманды да студзеня 2021 году, калі разам з усім трэнэрскім штабам пакінуў клюб[7], а неўзабаве «Гарадзея» спыніла існаваньне. Пазьней пачаў працаваць зь дзіцячымі камандамі ў Польшчы[8].
Дасягненні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2006
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksey Khaletskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Алексей Халецкий стал игроком «Слуцка»
- ↑ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
- ↑ "Городея" объявила о подписании Алексея Халецкого
- ↑ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками
- ↑ Сергей Глебко подписал контракт с "Городеей"
- ↑ Тренерский штаб "Городеи" ушел в полном составе
- ↑ Кривой Рог, Ереван, Пятигорск, Уфа. Где работают белорусские тренеры
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Машал» Мубарэк
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты