Аляксей Плясуноў
| Аляксей Плясуноў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 студзеня 1991[1] (35 гадоў) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мёры[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2011 | Віцебск | 2 (0) |
| 2012—2013 | Полацак | 41 (3) |
| 2013—2014 | Віцебск | 15 (0) |
| 2014—2016 | Слонім-2017 | 51 (2) |
| 2016 | Мікашэвічы | 15 (0) |
| 2017 | Ворша | 14 (0) |
| 2017 | Нафтан | 12 (1) |
| 2018 | Мікашэвічы | 13 (0) |
| 2018—2022 | Нафтан | 120 (5) |
| 2023 | Маладэчна-2018 | 14 (2) |
| 2025— | Мёры[d] | |
Аляксей Плясуноў (нарадзіўся 3 студзеня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2008 году пачаў выступаў за дубль «Віцебску». У 2010 годзе згуляў у двух матчах за асноўную каманду. Пасьля вылету «Віцебску» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году перайшоў у «Полацак», дзе быў асноўным гульцом. Улетку 2013 году празь фінансавыя цяжкасьці полацкага клюбу поруч з большасьцю іншых гульцоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У пачатку 2014 году страціў месца ў асноўнай камандзе, і ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе цягам двух гадоў быў адным з асноўных гульцоў.
У ліпені 2016 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту»[2]. Неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 году праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але не падышоў камандзе[3], і ў выніку пачаў сэзон 2017 у складзе «Воршы»[4]. У ліпені 2017 году ўсё ж такі прыяднаўся да «Нафтану»[5], дзе стаў гульцом асноўнага складу.
У пачатку 2018 году трэнаваўся разам з «Крумкачамі», а ў лютым далучыўся да «Граніту»[6], зь якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені таго ж году пакінуў «Граніт»[7] і вярнуўся ў «Нафтан», дзе доўгі час рэгулярна гуляў у асноўным складзе, быў капітанам каманды. Пакінуў наваполацкі клюб па заканчэньні сэзону 2022 году, у якім «Нафтан» перамог у Першай лізе і вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[8].
У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна»[9]. Пакінуў клюб у ліпені 2023 году[10].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слонім | 2016 | Першая ліга | 13 | 2 |
| Граніт | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
| Ворша | 2017 | Першая ліга | 14 | 0 |
| Нафтан | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 | |
| Граніт | 2018 | Першая ліга | 13 | 0 |
| Нафтан | 12 | 2 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksey Plyasunov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом"
- ↑ Украинец Гордя и еще 4 игрока не подошли «Нафтану»
- ↑ «Прессбол» №53 (4023), 7 красавіка 2017
- ↑ Костюкевич в погоне за Рыжченко (рас.)
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ Пятеро футболистов покинули «Гранит» (рас.)
- ↑ Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
- ↑ Козлов и Плясунов пополнили ряды "Молодечно-2018" (рас.) Праверана 2023-02-16 г.
- ↑ Два игрока покинули "Молодечно" (рас.) Праверана 2023-07-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Футбалісты клюбу «Мёры»
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Полацак»
- Футбалісты клюбу «Слонім-2017»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты