Аляксандар Хлапонін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Хлапонін
Аляксандар Хлапонін і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, 22 сакавіка 2008 г.
Аляксандар Хлапонін і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, 22 сакавіка 2008 г.
4-ы губэрнатар Краснаярскага краю
3 кастрычніка 2002 — 19 студзеня 2010
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Дзьмітры Мядзьведзеў
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Пуцін
Папярэднік: Аляксандар Лебедзь
Мікалай Ашлапаў (в.а.)
Наступнік: Кузнецов, Лев Владимирович
2-і губэрнатар Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі
21 лютага 2001 — 10 кастрычніка 2002
Папярэднік: Генадзь Нядзелін
Наступнік: Алег Бударгін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 сакавіка 1965 (54 гады)
Калёмба, Шры-Ланка
Партыя: Адзіная Расея
Адукацыя: Фінансавы ўнівэрсытэт пры Ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Пашаны

Алякса́ндар Гена́дзевіч Хлапо́нін (нарадзіўся 6 сакавіка 1965) — расейскі палітык, губэрнатар Краснаярскага краю зь верасьня 2002 году.

Нарадзіўся ў г. Калёмба (Шры-Ланка) у сям’і перакладніка савецкага замежнаэканамічнага ведамства. Жанаты, выхоўвае дачку.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Губэрнатар Краснаярскага краю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На датэрміновых выбарах губэрнатару Краснаярскага краю, прызначаных у сувязі са сьмерцю губэрнатара А. Лебедзя ў авіякатастрофе, высунуў сваю кандыдатуру. Датэрміновыя выбары губэрнатара Краснаярскага краю адрозьніваліся беспрэцэндэнтнай мабілізацыяй рэсурсаў асноўных кандыдатаў, цьвёрдым супрацьстаяньнем і разгулам «чорных выбарчых тэхналёгіяў».

8 верасьня 2002 году ў першым туры выбараў атрымаў 25 адсоткаў галасоў, саступіўшы старшыне заканадаўчага сходу А. Вусу з 27 адсоткамі, апярэдзіўшы дэпутата Дзярждумы С. Глаз’ева з 20 адсоткамі і мэра Краснаярску П. Пімашкова з 15 адсоткамі.

22 верасьня ў другім туры атрымаў перамогу, атрымаўшы 48 адсоткаў галасоў супраць 42 у А. Вуса, пры гэтым выйграў амаль на ўсіх тэрыторыях, акрамя Краснаярску і Ачынску, найбольшую падтрымку атрымаў у Нарыльску. Выбарчая камісія Краснаярскага краю два разы прызнавала выбары несапраўднымі, але першы раз яе рашэньне было адменена судом, другі раз — Цэнтральнай выбарчай камісіяй Расейскай Фэдэрацыі, пасьля чаго прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, не чакаючы ўступа А. Хлапоніна на пасаду губэрнатара краю, прызначыў яго выканаўцам абавязкаў губэрнатара краю.

Прыступіўшы да выкананьня абавязкаў губэрнатара, паабяцаў на працягу двух месяцаў дамагчыся ліквідацыі запазычанасьцяў па зарплаце перад краявымі бюджэтнікамі, што і было зроблена. У 2003 годзе пераканаў уладальнікаў буйных прадпрыемстваў, разьмешчаных на тэрыторыі краю, перарэгістроўвацца ў краі і плаціць падаткі на яго тэрыторыі, што прывяло да значнага павелічэньня прыбытковай часткі бюджэту краю. У 2004 годзе выступіў з ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму па аб’яднаньні Краснаярскага краю з Таймырскім (Даўгана-Ненецкім) і Эвенкійскім аўтаномнымі акругамі, у 2005 годзе адбыўся рэфэрэндум па аб’яднаньні рэгіёнаў. У 2004 годзе ініцыяваў прыняцьце закону пра далучэньне гарадоў Каеркан, Талнах і пасёлка Сьнежнагорск да гораду Нарыльск.

Карыстаецца папулярнасьцю ў насельніцтва краю. Імідж не псуюць нават дробныя здарэньні ў жыцьці губэрнатара. Напрыклад, падзеньне з матацыкла на вачах у публікі ў перапынку хакейнага матчу ў Краснаярску. Ці выкладзеныя ў інтэрнэт ролікі, у якіх ён мацюкаецца.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Аляксандар Лебедзь
Губэрнатар Краснаярскага краю
Coat of arms of Krasnoyarsk Krai.svg
3 кастрычніка 2002 — 19 студзеня 2010
Наступнік
Леў Кузьняцоў
Папярэднік
Генадзь Нядзелін
Губэрнатар Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі
Coat of Arms of Taimyria.svg
21 лютага 200110 кастрычніка 2002
Наступнік
Алег Бударгін

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксандар Хлапонінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў