Перайсьці да зьместу

Аляксандар Лебедзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Лебедзь
рас. Александр Лебедь
3-і губэрнатар Краснаярскага краю
5 чэрвеня 1998 — 28 красавіка 2002
Прэзыдэнт Барыс Ельцын, Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар Яўген Прымакоў, Сяргей Сьцяпашын, Ул. Пуцін, Міхаіл Касьянаў
Папярэднік Валеры Зубаў
Наступнік Аляксандар Хлапонін
4-ы сакратар Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі
18 чэрвеня — 19 кастрычніка 1996
Прэзыдэнт Барыс Ельцын
Прэм’ер-міністар Віктар Чарнамырдзін
Папярэднік Алег Лобаў
Наступнік Іван Рыбкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 красавіка 1950
Новачаркаск, Растоўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР
Памёр28 красавіка 2002 (52 гады)
Ермакоўскі раён(en), Краснаярскі край, Расейская Фэдэрацыя
ПартыяНародна-рэспубліканская партыя Расеі(ru) (з 1996)
АдукацыяВайсковая акадэмія імя Фрунзэ(ru) (1985)
Сужэнец Іна Аляксандраўна Лебедзь
Дзеці Сыны Аляксандар і Іван, дачка Кацярына
Бацька Іван Андрэевіч Лебедзь
Маці Кацярына Рыгораўна
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Алякса́ндар Іва́навіч Ле́бедзь (20 красавіка 1950, Новачаркаск, Растоўская вобласьць, цяпер Паўднёвая фэдэральная акруга, Расея — 28 красавіка 2002, Ермакоўскі раён, Краснаярскі край, цяпер Сыбірская фэдэральная акруга) — расейскі дзяржаўны, вайсковы й грамадзкі дзяяч.

Сям’я й дзяцінства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 20 красавіка 1950 году ў Новачаркаску (СССР, Растоўская вобласьць). Бацька (памёр у 1958 годзе) украінец Сумское вобласьці, зь вёскі Церны. Бацька быў пакараны савецкай уладай за тое, што быў кулаком. Ваяваў зь немцамі, потым пасяліўся ў Новачаркаску. Працаваў у школе настаўнікам працы. Маці была з Разанскае вобласьці, з 1930 году жыла ў Новачаркаску, працавала на мясцовым тэлеграфе ў Новачаркаску.

Пасьля заканчэньня школы А. І. Лебедзь спрабаваў паступіць у лётнае вучылішча, але не прайшоў мэдычную камісію. Рабіў грузчыкам, а потым рабочым на заводзе.

  • Жонка: Іна Аляксандраўна Лебедзь (Чыркова)
  • Дзеці: Аляксандар (1972), Кацярына (1973), Іван (1979)
  • Брат: Лебедзь, Аляксей Іванавіч.

Служба ў войску СССР

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1969 годзе паступіў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, якое закончыў у 1973 годзе. У 1973 годзе стаў сябрам КПСС (быў ім да 1991 году). З 1981 па 1982 годы прымаў удзел у баявых дзеяньнях у Аўганістане. У 1982 годзе паступіў у Вайсковую акадэмію імя М. В. Фрунзэ, якую закончыў ў 1985 годзе. З 1985 году загадваў палком у Разані. Зь верасьня 1985 году па сьнежань 1986 году загадваў палком у Кастраме. Са сьнежня 1986 году па сакавік 1988 году служыў начальнікам дывізіі ў Пскове. Яго падначаленыя ўдзельнічалі ў разгоне антысавецкіх выступленьняў у Тбілісі (красавік 1989 году), Баку (студзень 1990 году).

Адстаўка М. С. Гарбачова, Прыднястроўе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 жніўня 1991 году, выконваючы загад ДКНС, узяў у аблогу Вярхоўны савет РСФСР. Ужо на наступны дзень 20 жніўня 1991 году перайшоў на бок Вярхоўнага савету й Барыса Ельцына.

У канцы жніўня 1991 году прыехаў у Малдову, каб весьці перамовы з урадам Малдовы аб перападпарадкаваньні 300-га палка паветрана-дэсантнага палка мясцовым уладам. Гэтым палком загадваў брат А. І. Лебедзя — Аляксей Іванавіч Лебедзь. З 23 ліпеня 1992 году А. І. Лебедзь узначаліў 14-ю армію Расеі, якая знаходзілася ў Прыднястроўі. Ён пачаў выкарыстоўваць сваю армію для вайны з Малдовай. Вакол яго арміі пачалі скапляцца колішнія камуністы й праціўнікі збліжэньня Малдовы з Румыніяй і Эўропай. Пачалася вайна. Вынікам яе сталася стварэньне Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі. А. І. Лебедзь быў выбраным туды дэпутатам у Вярхоўны савет. Летам 1995 году з-за канфлікту зь міністрам абароны Расеі П. С. Грачовым напісаў заяву аб адстаўцы.

Пасьля адстаўкі Лебедзь стаў сябрам нацыяналістычае расейскае партыі Кангрэс расейскіх суполак. Быў выбраны ў яе кіруючы ўрад — Народны савет. 17 сьнеженя 1995 году быў выбраны дэпутатам у Дзяржаўную Думу Расеі. 11 студзеня 1996 году быў выбраны на зьезьдзе Кангрэсу расейскіх суполак кандыдатам у прэзыдэнты Расеі. 16 чэрвеня 1996 году набраў 14,7% галасоў, што дало яму трэцяе месца на выбарах пасьля Б. Ельцына й камуніста Г. Зюганава. А. В. Лебедзь падтрымаў Б. Ельцына, што дало магчымасьць яму перамагчы ў выбарах. За гэта А. В. Лебедзь 18 чэрвеня 1996 году стаў сакратаром Савету бясьпекі Расеі.

Кіраўнік Краснаярскага краю А. Лебедзь і прэзыдэнт Расеі Ул. Пуцін, 2002 год

31 жніўня 1996 году падпісаў угоду з Ічкерыяй.

З 17 траўня 1998 году па 28 красавіка 2002 году — губэрнатар Краснаярскага краю Расейскай Фэдэрацыі.

Разьвітаньне з Аляксандрам Лебедзем, 30 красавіка 2002 году

Загінуў 28 красавіка 2002 году пры падзеньні верталёта Мі-8 у Краснаярскім краі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Лебедзьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў