Аляксандар Кучынскі
| Аляксандар Кучынскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 ліпеня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Белшына | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2017 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2015 | → Бяроза-2010 | 1 (0) |
| 2018—2020 | Ашмяны-БДУФК | 64 (6) |
| 2021—2023 | Лякаматыў Гомель | 75 (7) |
| 2024 | Нафтан | 25 (0) |
| 2025— | Белшына | 25 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Кучы́нскі (нар. 15 ліпеня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі менскага «Дынама». У 2013 годзе пачаў абараняць колеры клюбу ў дублюючым складзе. У жніўні 2015 году на правах арэнды далучыўся да першалігай «Бярозы-2010». Цягам сэзону заставаўся на лаве запасных, згуляўшы толькі ў адзіным матчы 15 лістапада супраць «Воршы», зьявіўшыся на пляцоўцы на 87-й хвіліне. Па заканчэньні сэзону 2015 году пакінуў бярозаўскі клюб, а таксама і «Дынама».
Пасьля двух гадоў адсутнасьці ў прафэсійным футболе прыяднаўся ў 2018 годзе да «Ашмянаў»-БДУФК, правёўшы ў камандзе некалькі гадоў. У сэзоне 2020 году спаборнічаў з клюбам у Першай лізе, дзе быў адным з ключавых футбалістаў каманды. Па заканчэньні сэзону ашмянскі клюб быў расфармаваны, а гулец тым часам у красавіку 2021 году далучыўся да гомельскага «Лякаматыва». Дэбютаваў у складзе клюбу 18 красавіка ў матчы супраць «Крумкачоў», а ў наступным матчы адзначыўся голам у браму койданаўскага «Арсэналу». Кучынскі быў адным з ключавых футбалістаў каманды. У складзе «Лякаматыва» стала зьяўляўся на полі ў першай адзінаццатцы і на наступны сэзон. У сьнежні 2022 году склаў новы кантракт з клюбам[3], але ў студзені праходзіў прагляд у «Іслачы»[4], аднак няўдала. У выніку абаронца застаўся ў гомельскім клюбе, дзе прыцягваў быць асноўным абаронцам каманды. У сьнежні пакінуў клюб[5].
У студзені 2024 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію»[6], але ў выніку прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[7]. Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 16 сакавіка 2024 году ў 1-м туры айчыннага першынства ў гасьцявым матчы супраць гарадзенскага «Нёману», зьявіўшыся на полі ў стартавым складзе. Цягам усяго сэзону стала зьяўляўся ў першым складзе каманды. У пачатку 2025 году прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[8], аднак яшчэ да заканчэньня сакавіка зьмяніў гэты клюб на першалігавую «Белшыну»[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Aleksandr Kuchinskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Кучинский Александр Степанович // FootballFacts.ru (рас.)
- ^ Силивончик и Кучинский продлили контракты с «Локомотивом» (рас.) Football.by.
- ^ Семь потенциальных новичков сыграли за «Ислочь» в товарищеском поединке против «Витебска» (рас.) Football.by.
- ^ Кучинский покинул гомельский «Локомотив» (рас.) Football.by.
- ^ Защитник гомельского «Локомотива» на просмотре в «Славии» (рас.) Football.by.
- ^ «Нафтан» подписал контракты с двумя игроками гомельского «Локомотива» (рас.) Football.by.
- ^ Александр Кучинский — игрок «Молодечно» (рас.). Белорусский футбол (2025-01-27). Праверана 2025-03-09 г.
- ^ Покинувший "Молодечно" спустя полтора месяца после подписания контракта защитник Кучинский продолжит карьеру в "Белшине" (рас.). Football.by (2025-03-27). Праверана 2025-04-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway