Перайсьці да зьместу

Ларыса Александроўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Александроўская»)
Ларыса Александроўская
Ларыса Александроўская
Дата нараджэньня 15 лютага 1904
Месца нараджэньня Менск, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 23 траўня 1980 (76 гадоў)
Месца сьмерці Менск, СССР
Месца пахаваньня
Прафэсія сьпявачка, рэжысэрка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1920—1960
Жанры опэра
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Бацька Пампей Александроўскі[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы»
Сталінская прэмія 2-й ступені народны артыст СССР народны артыст Беларускай ССР заслужаны артыст Беларускай ССР

Лары́са Пампе́еўна Александро́ўская (15 лютага [ст. ст. 2 лютага] 1904, Менск — 23 траўня 1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана) і рэжысэрка. Народная артыстка Беларусі (1938). Народная артыстка СССР (1940[2]).

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), кляса сьпеваў В. Цьвяткова. Вучылася ў Студыі опэры і балету ў Менску (1924—1933). У 1927 годзе выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выставе ў Франкфурце-на-Майне[3]. З 1933 году — артыстка Беларускага тэатра опэры і балету ў Менску.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала з канцэртамі на франтах, у шпіталях і ў партызанскіх атрадах[4]. Чалец КПСС з 1942.

З 1951 году была адначасова і галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру опэры і балету. За рок яна выпускала па два прэм’ерныя спэктаклі. Зьяўлялася ініцыятаркай стварэньня і нязьменнай старшынёй Беларускага тэатральнага таварыства (1946—1980, з 1976 году — ганаровая старшыня).

Дэпутатка Вярхоўнага Савету СССР 2—4-га скліканьняў, Вярхоўнага Савету БССР 3—5-га скліканьняў.

Памерла 23 траўня 1980 году ў Менску, пахаваная на Ўсходніх могілках.

Выконвала як сапранавыя, так і мэца-сапранавыя партыі. Выступала таксама як канцэртная сьпявачка.

Спэктаклі, пастаўленыя ў якасьці рэжысэра

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Нарадзілася будучая сьпявачка 15 лютага 1902 году. Напачатку вайны Александроўскай давялося эвакуявацца зь Менску напрасткі з бамбасховішча ў тэатры, не заходзячы дадому, дзе засталіся дакумэнты. У студзені 1942 году, знаходзячыся ў эвакуацыі ў Алма-Аце, артыстка атрымала новы пашпарт з ссоўваньнем даты нараджэньня на два рокі.
  • Ларыса Аляксандраўская ўласнаручна абірала месца для будаўніцтва новага будынка Беларускага опэрнага тэатру.[5]
  • Музычная школа № 1 у Менску носіць імя Ларысы Александроўскай з 1945 году. Імя было нададзена з нагоды 25-годзьдзя творчай дзейнасьці Александроўскай. На той момант гэта была адзіная музычная школа ў месьце. Ларыса Александроўская любіла выступаць зь яе навучэнцамі — хорам і ансамблем скрыпачоў.
  • Пляменьніца Ларысы Александроўскай, скрыпачка і вучоны, доктар філязофіі, Арыядна Ладыгіна напісала кнігу пра яе: «Ларыса Пампееўна Александроўская. Дакумэнтальна-тэатральны раман»
  • Опэра «Аіда» ў пастаноўцы Ларысы Александроўскай на сцэне Беларускай опэры ішла больш за 50 гадоў з 1953 г.
  • Песьню «Наш тост» кампазытара І. Любана на словы М. Касенкі і А. Таркоўскага ўпершыню выканала менавіта Ларыса Аляксандроўская. Адбылося гэта ў 1942 годзе ў Маскве на вечарыне майстроў беларускага мастацтва. Да вайны Ларыса Аляксандроўская і Ісак Любан былі суседзямі па Правіянцкай вуліцы.

З 1987 году ў Беларусі праводзяцца нацыянальныя конкурсы вакалістаў імя Александроўскай, а ў 1992-м ейнае імя атрымала прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Імем Л. Александроўскай названая музычная школа № 1 у Менску.

У 2014 годзе было прынятае рашэньне аб наданьні новай вуліцы ў Менску імя Ларысы Александроўскай[6].

  1. ^ Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
  2. ^ Александроўская Ларыса // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  3. ^ Календарыюм: Люты — гадоў таму // Czasopis, 02/2004
  4. ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
  5. ^ Оперный станет на два этажа больше // «Комсомольская правда в Белоруссии», 25.10.2006
  6. ^ В Минске трем новым улицам присвоены наименования (рас.). minsk.gov.by (17 кастрычніка 2014 году). Праверана 19 кастрычніка 2014 г.