Перайсьці да зьместу

Алег Шкабара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Шкабара
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 1983(1983-02-15)[1][2] (41 год)
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000 Аўтазаводзец-Трактар[d] 15 (2)
2001—2005 Дынама Масква 19 (0)
2003—2004 БАТЭ 53 (11)
2006—2007 Гомель 21 (1)
2007 Урал 25 (2)
2008—2010 Дынама Менск 50 (5)
2011—2016 Нафтан 120 (8)
2017 Смалявічы 25 (1)
2018 Спадарожнік 11 (2)
2018—2019 Маладэчна-2018 6 (0)
Зборныя
2001 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2002—2005 Беларусь (да 21) 30 (5)
2004—2006 Беларусь 5 (2)

Але́г Шкаба́ра (нарадзіўся 15 лютага 1983 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Пачаў кар’еру ў клюбе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сэзоне зьехаў у Расею ў маскоўскае «Дынама», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клюбу правёў 4 матчы. З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноўку за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасьля гуляў за клюб «Гомель», расейскі «Ўрал». З 2008 па 2011 гады Алег Шкабара выступаў за менскае «Дынама».

У студзені 2011 году падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[3]. Другую палову сэзону 2012 году прапусьціў праз траўму. У студзені 2013 году падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клюбу. Пачынаў сэзон на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, пасьля замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сэзоне 2014 году. У лютым 2015 году яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У сэзонах 2015—2016 гадоў заставаўся капітанам каманды, але на полі зьяўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы праз пашкоджаньні.

У лютым 2017 году стала вядома, што Шкабара стаў гульцом «Смалявічаў-СТІ»[5]. Дапамог смалявіцкаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2017 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу, аднак сам пасьля гэтага пакінуў каманду.

У лютым 2018 году зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клюбам[6]. У красавіку далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7] і пачаў у ягоным складзе сэзон 2018 году. Пакінуў рэчыцкі клюб у ліпені, а ў жніўні стаў гульцом «Маладэчна-ДЮСШ-4»[8], у складзе якога выступаў да канца 2019 году, зрэдку зьяўляючыся на полі. У верасьні 2020 году далучыўся да «Мёраў» з чэмпіянату Віцебскай вобласьці[9].

У лютым 2021 году заняў пасаду старэйшага трэнэра ў «Астраўцы»[10].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 17 0
2016 Найвышэйшая ліга 17 0
Смалявічы-СТІ 2017 Першая ліга 25 1
Спадарожнік 2018 Другая ліга 11 2
Маладэчна-ДЮСШ-4 3 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]