Алег Чмырыкаў
Алег Чмырыкаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Гомель | 40 (1) |
2017 | → Белшына | 15 (1) |
2018 | → Дняпро Магілёў | 13 (0) |
2019 | Слуцак | 5 (0) |
2019 | Хімік | 12 (0) |
2020—2021 | Дняпро Магілёў | 42 (2) |
Зборныя | ||
2014 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
2017 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Але́г Чмы́рыкаў (нар. 8 лютага 1996 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў займацца футболам у сыстэме магілёўскага «Дняпра», аднак у маладым веку трапіў у структуру «Гомля». З 2013 году пачаў гуляць за клюбны дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Улетку 2015 году, пасьля таго як празь фінансавыя чыньнікі «Гомель» пакінулі асноўныя гульцы, быў пераведзены ў першую каманду. 14 верасьня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матчу супраць «Менску» (0:1). Пазьней замацаваўся ў асноўнай камандзе «Гомля», але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сэзоне 2016 году ўжо трывала гуляў у стартавым складзе, дзе правёў усе 26 матчаў у Першай лізе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён. У Найвышэйшай лізе страціў трывалае месца ў складзе. У траўні 2017 году гуляў у першай адзінаццатцы, але пазьней зноў заставаўся на лаўцы запасных.
У жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[2]. У складзе бабруйскага клюбу здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Гомель». У студзені 2018 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з гамельчукамі, але ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру»[3]. Пачынаў сэзон 2018 году ў стартавым складзе магілёўцаў, аднак у траўні атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў жніўні і зноў стаў гульцом пачатковага складу.
У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[4]. Згуляў за каманду ў пяці матчах у пачатку сэзона, але страціў месца на полі. У ліпені 2019 году пакінуў «Слуцк»[5]. Неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Віцебск», але не падышоў камандзе[6]. У жніўні 2019 году стаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка»[7], дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. У студзені 2020 году пачаў трэнавацца з магілёўскім «Дняпром» і неўзабаве склаў з клюбам працоўную ўгоду[8]. Дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2020 году выйграць Другую лігу, у 2021 годзе гуляў за каманду ў Першай лізе, пераважна ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году паводле вынікаў паседжаньня Кантрольна-дысцыплінарнага камітэту АБФФ быў дыскваліфікаваны на адзін год і аштрафаны на 2900 рублёў за парушэньні Кодэксу паводзінаў і спартовай сумленнасьці[9]. У студзені 2022 году пакінуў «Дняпро»[10].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
2016 | Першая ліга | 26 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 | |
Белшына | 2017 | Першая ліга | 15 | 1 |
Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Oleg Chmyrikov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Защитник «Гомеля» Чмыриков перешел в «Белшину» (рас.)
- ^ Чмыриков отдан в аренду «Днепру» (рас.)
- ^ Чмыриков стал игроком «Слуцка» (рас.)
- ^ Савостьянов и Чмыриков покидают "Слуцк" (рас.)
- ^ Печенин может покинуть "Витебск", Матеус и Чмыриков не подошли клубу (рас.)
- ^ Чмыриков сменил "Слуцк" на "Химик" (рас.)
- ^ Чмыриков перешел в "Днепр-Могилев" (рас.)
- ^ КДК АБФФ дисквалифицировал Чмырикова на год, Штыгеля пожизненно (рас.)
- ^ Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)