Адукацыя ў Харватыі
Адукацыя ў Харватыі – у краіне існуе абавязковая васьмігадовая базавая адукацыя . Большасьць школ Харватыі — дзяржаўныя. Базавая школа ўключае ў сябе дзьве ступені: першая ступень — чатырохгадовая, дзе навучаньне вядзе толькі адзін выкладчык, і другая ступень — таксама чатырохгадовая, але з выкладаньнем розных прадметаў рознымі настаўнікамі. Па заканчэньні пачатковай школы каля 94% навучэнцаў працягваюць навучацца ў 4-гадовых агульнаадукацыйных, гуманітарных, чатырох - альбо трохгадовых гандлёвых вучылішчах, сярэдніх прафэсійна-тэхнічных школах альбо ў школах мастацтваў. У цэлым 97 % дарослага насельніцтва краіны умеюць чытаць і пісаць.
Дзяржаўныя ўнівэрсытэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Харватыі дзейнічае пяць дзяржаўных унівэрсітэтаў — у Загрэбе, Задары, Спліце, Осіеке і Рыеке.
Усяго ва ўнівэрсытэтах каля 80 факультэтаў, 5 акадэмій мастацтваў, 7 політэхнічных ВНУ, 6 устаноў вышэйшай прафэсійнай адукацыі, Пэдагагічная акадэмія, 8 пэдагагічных інстытутаў. Філіялы ўнівэрсытэтаў знаходзяцца ў многіх гарадах краіны (Крыжэўцы, Чакоўцы, Карлоўцы, Дуброўніку, Петрыне, Пожаге, Шыбеніке). Прафэсарска-выкладчыцкі склад унівэрсытэтаў налічвае каля 2300 чалавек. Агульная колькасьць студэнтаў каля 92 тыс., зь іх 58% навучаецца ў Загрэбе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Больш падрабязная інфармацыя аб адукацыі ў Харватыі
- Republika Hrvatska
- Адукацыя ў Харватыі(недаступная спасылка)