Перайсьці да зьместу

Агароднікі (Сямятыцкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Агароднікі (Сямяціцкі павет)»)
Агароднікі
польск. Ogrodniki
Першыя згадкі: 15 ст.
Былая назва: Малыя Слохі, Слохі Агароднікі
Мясцовая назва: Horodniki, Hurodniki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямятыцкі
Гміна: Сямятычы
Насельніцтва: 169 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′59.88″ пн. ш. 22°48′0.00″ у. д. / 52.3833° пн. ш. 22.8° у. д. / 52.3833; 22.8Каардынаты: 52°22′59.88″ пн. ш. 22°48′0.00″ у. д. / 52.3833° пн. ш. 22.8° у. д. / 52.3833; 22.8
Агароднікі на мапе Польшчы
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Агаро́днікі (па-польску: Ogrodniki, па-падляску: Horódniki, Huródniki[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.

Побач зь вёскай працякае рака Буг.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Пятра і Паўла ў Сямятычах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Прасьвятой Тройцы ў Дарагічыне[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Вёска была заснаваная ў 15 ст., але яе землі былі заселяныя на многа раней, калі былі зьвязаныя з цэнтрамі ў Дарагічыне і Берасьці. Першапачаткова вёска існавала як пасяленьне агароднікаў у мяжах сямятыцкай маёмасьці і была зьвязаная з фальваркам у Слохах. У 1580 г. пражывала тут 12 агародніцкіх сем’яў і 6 рыбакоў[2]. У міжваенны пэрыяд Агароднікі прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 173 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. 23 чэрвеня 1941 г. вёска была спаляная немцамі[6].

  1. ^ Wieś Ogrodniki - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  2. ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 62 Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Parafia prawosławna pw. śww. App. Piotra i Pawła w Siemiatyczach (пол.) Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  4. ^ DROHICZYN – Parafia Trójcy Przenajświętszej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 5 ліпеня 2016 г.
  6. ^ Eksterminacja ludności polskiej w okresie okupacji hitlerowskiej, Warszawa: Ministerstwo Sprawiedliwości Główna, Komisja Badań Zbrodni Hitlerowskich w Polsce, 1979, s. 137