Абмеркаваньне:Галоўная старонка
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць… Please add new posts to the beginning. Сlick here… |
Архівы |
---|
|
Спасылка на беларускую Вікіпедыю наркамаўкай
[рэдагаваць крыніцу]Добры дзень, калегі. Займаюся абнаўленнем інтэрфэйсу на акадэмічным раздзеле і заўважыў, што на be:Галоўная старонка ёсць спасылка на be-tarask, а на галоўнай старонцы тут — няма. Я думаю, што было б слаўна, калі б спасылачку вярнулі. Plaga med (гутаркі) 02:13, 22 лютага 2024 (+03)
- З улікам таго, што Беларускую Вікіпэдыю бяз хоць-якіх публічных абгрунтаваньняў пазбавілі асноўнага беларускага дамэну BE на карысьць незаконна перайначанага расейскімі акупацыйнымі ўладамі (у рэчышчы расейскага этнацыду беларусаў) палітызаванага, т.б. ненавуковага і, адпаведна, ніякага не «акадэмічнага» моўнага стандарту, ня бачу сэнсу рабіць дадатковую спасылку на разьдзел гэтым стандартам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:27, 22 лютага 2024 (+03)
- Пане @Kazimier Lachnovič, вас не просяць рабіць спасылку на рускую Вікіпедыю, на Белту ці на штосьці там звязанае з рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна. Тыя падзеі, пра якія вы пішаце былі ўжо колькі гадоў таму. Праблема існавання двух Вікіпедый з’яўляецца не проста канфліктам унутры супольнасці бел Вікі, а частка агульнай праблемы беларускай моўнай супольнасці і беларускай нацыі агулам, праблеме гэтай ужо амаль сто год. Гэты палітычны канфлікт не вырашыцца Вікіпедыстамі і беларускай нацыяй у кароткатэрміновай перспектыве, але і не вырашыцца без нас. Да той пары, пакуль гэта не адбылося, наша беларускамоўная Вікісупольнасць можа або быць у нейкай сталай канфрантацыі і шукаць ворагаў, або супрацоўнічаць і ісці насустрач. Мне здаецца гэта было бы ў духу Вікіпедыі, бо мы ўсе робім агульную справу. Plaga med (гутаркі) 14:00, 22 лютага 2024 (+03)
- Апроч маральнага аспэкту (сумнеўнасьць рэклямы і хоць-якога заахвочваньня прыстасавальніцтва, якое мае права на існаваньне толькі ў выпадку наяўнасьці аб'ектыўнага прымусу і мусіць пазыцыянавацца тымі, хто прыстасоўваецца, адпаведна — т.б. без прэтэнзіяў на «навуковасьць», «акадэмічнасьць», «адэкватнасьць», «адпаведнасьць нейкім законам» або, дакладней, іх незаконнай імітацыі і пад.) ніякага практычнага сэнсу ў той спасылцы няма: той, хто зайшоў на be.wikipedia.org можа ня ведаць пра існаваньне Беларускай Вікіпэдыі, а вось той, хто зайшоў на be-TARASK.wikipedia.org дакладна ня можа ня ведаць пра існаваньне be.wikipedia.org. Таму не, асабіста я супраць падобнай рэклямы і фактычнага прыраўноўваньня таго, што ня мусіць прыраўноўвацца з пункту гледжаньня здаровай чалавечай маралі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:18, 22 лютага 2024 (+03)
- Дадаткова падкрэсьлю, што ня маю нічога супраць абсалютнай большасьці ўдзельнікаў Беларускай ВікіпЕдыі. Мне гэтыя людзі бліжэйшыя за ўдзельнікаў іншых моўных разьдзелаў, але варта разумець, што наяўны стан (выбар, зроблены на падставе ў тым ліку меркаваньняў пра ўласную бясьпеку) ня ёсьць чымсьці цалкам нармальным, і гэтую праблему ня варта замоўчваць і пагатоў спрабаваць надзяваць ружовыя акуляры і рабіць выгляд, нібы ніякай праблемы няма. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:26, 22 лютага 2024 (+03)
- Канкрэтна я знаходжуся за мяжой з-за палітычнага пераследу, безупынна займаюся тым ці іншым актывізмам, мяне ніхто не прымушае. Падзел палітычны, але выбар правапісу асобным чалавекам — яго індывідуальная гісторыя, не трэба тут абагульняць. Каб не было дадумванняў, трэба размаўляць і супрацоўнічаць, ад замыкання ў сваёй бурбалцы і адмежавання на маю думку нічога плённага не будзе. Я прапаноўваю зрабіць такі маленькі сімвалічны жэст, не таму што дамен be нейкі правільны, а be-tarask — не, ці наадварот. Проста каб абедзве Вікіпедыі паказвалі, што мы робім агульную справу, распаўсюджваем беларушчыну, падтрымліваем родную мову, хоць і не сходзімся адносна правапісу і некаторых унутраных правілаў працы. Гэта не павінна нам перашкаджаць, а абодва правапісы — частка гісторыі і здабытак адной мовы. Plaga med (гутаркі) 19:21, 22 лютага 2024 (+03)
- Ад размоваў і супрацы ніхто не адмаўляецца. Але канкрэтна гэтая вашая ініцыятыва, на маю думку, ёсьць недарэчнай, бо з пункту гледжаньня здаровай чалавечай маралі мы з вамі знаходзімся ў няроўным становішчы: рабіць нейкія рэальныя крокі насустрач мусіць зусім не пацярпелы ад несправядлівых дзеяньняў, ня той, хто знаходзіцца ў аб'ектыўна горшым становішчы (так, дамэн be — гэта асноўны, «правільны» беларускі дамэн, а дамэн be-tarask — пабочны, што выяўляецца ў тым ліку пры індэксацыі ў пошукавіках). Ужо не кажу пра тое, што праз той перанос, дагэтуль існуе разнабой з be-tarask і be-x-old (у Вікізьвестках), а ў шмат якіх шаблёнах Вікісховішча спасылкі на артыкулы ў be-tarask, увогуле, перанакіроўваюцца на be. На жаль, пакуль асабіста я нейкіх сапраўдны прымірэнча-выпраўляльных ініцыятываў з вашага (у калектыўным сэнсе) боку ня бачыў, затое надоечы бачыў маніпуляцыю датычна Беларускай Вікіпэдыі разам з хамскімі выказваньнямі ў бок клясычнага моўнага стандарту ў адным мас-мэдыя (куды пісаць значна больш небясьпечна, чым у Беларускую Вікіпэдыю). І так, выбар наркамаўкі лічу маральна абгрунтаваным толькі ў выпадку аб'ектыўнай пагрозы-прымусу, у іншых выпадках — гэта дакладна не заслугоўвае ані паразуменьня, ані пагатоў нейкай павагі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:40, 22 лютага 2024 (+03)
- Тэхнічныя праблемы трэба выпраўляць. Асабіста я нікога не крыўдзіў і не маю такой мэты. Наадварот, я хачу, каб людзі, якія карыстаюцца рознымі правапісамі знаходзіліся ў адзіным моўным асяроддзі і не канфліктавалі на моўнай глебе, пытанні палітыкі і маралі павінны быць адасобленыя ад пытанняў выбару правапісу. Так атрымліваецца, што вы і мяне не паважаеце. А як камунікаваць без павагі? У мяне ёсць свая аргументацыя выбару правапісу, у вас свая. Можам пра гэта асобна паразмаўляць, але не тут, ды й я вас не збіраюся пераконваць, у мяне такой мэты няма. Трэба таксама аддзяляць размовы пра правапіс ад размоў па справе, ужо колькі год прайшло, усё адное і тое ж, трэба нейк адкрывацца. Вось у Вікікрыніцах нейк ужываюцца два правапісы, працы да халеры, не да палемікі. Тут таксама робім агульную справу. Ёсць падзел, прыйдзецца пакуль з ім жыць, а пакуль, трэба супрацоўнічаць. У раздзеле be прапаноўвалі прыбраць спасылку, бо яе ў свае часы прыбралі з be-tarask, я лічу што гэта шлях у нікуды, глупства. Таму прапаную каб спасылкі былі і там, і там. Як у нас у краіне і ў мове штосьці злучыцца, калі мы самі, у супольнасці асветы маем такія драбязговыя звадкі, мову нянавісці... Plaga med (гутаркі) 20:34, 22 лютага 2024 (+03)
- «пытанні... маралі павінны быць адасобленыя ад пытанняў выбару правапісу»: ці не маглі б вы падаць поўны сьпіс рэчаў, ад якіх, на вашую думку, маюць быць адасобленымі пытаньні маралі? Зрэшты, з такімі вашымі поглядамі мы з вамі наўрад ці прыйдзем хоць да нейкага паразуменьня, таму прапаную не марнаваць час. Чаму спасылка на гэты моўны разьдзел мусіць стаяць на be.wikipedia.org і чаму яна фармальна не патрэбная на be-tarask.wikipedia.org я ўжо патлумаўчыў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:19, 22 лютага 2024 (+03)
- Plaga med, цікава было б пачуць вашае меркаваньне вось пра гэта: be:Шаблон:Userbox/Супраць be-tarask і колькасьць удзельнікаў, якія яго сабе паставілі, у тым ліку адміны. --Red_Winged_Duck 21:58, 22 лютага 2024 (+03)
- Сітуацыю можна гартаць у абодва бакі, варожасць ёсць з абодвух бакоў — гэта праблема. Можна паглыбляць канфрантацыю, але я лічу што гэта ўсё пустое і ні да чаго добрага не вядзе. Няхай людзі думаюць што хочуць, выказваюць любыя меркаванні, але трэба каб была павага паміж апанентамі, культурныя паводзіны, пошук кансэнсусу — словы, якія павінны быць зразумелы любому актыўнаму ўдзельніку Вікіпедыі. Plaga med (гутаркі) 22:05, 22 лютага 2024 (+03)
- Я вяду да таго, што выдаленьне гэтага шаблёну паказала б, што тое, пра што вы пішаце тут пра супрацу і камунікацыю, трэба ня толькі вам аднаму. --Red_Winged_Duck 22:12, 22 лютага 2024 (+03)
- 12 хоча мець такі шаблон на сваіх асабістых старонках, гэта іх права. Цэнзурай не трэба займацца. Ёсць розныя людзі, розныя меркаванні. Сёння на галоўнай старонцы be вікі ёсць спасылка на be-tarask, а на be-tarask спасылку прыбралі, вось гэта індыкатар для любога мінака. Plaga med (гутаркі) 22:27, 22 лютага 2024 (+03)
- Я вяду да таго, што выдаленьне гэтага шаблёну паказала б, што тое, пра што вы пішаце тут пра супрацу і камунікацыю, трэба ня толькі вам аднаму. --Red_Winged_Duck 22:12, 22 лютага 2024 (+03)
- Сітуацыю можна гартаць у абодва бакі, варожасць ёсць з абодвух бакоў — гэта праблема. Можна паглыбляць канфрантацыю, але я лічу што гэта ўсё пустое і ні да чаго добрага не вядзе. Няхай людзі думаюць што хочуць, выказваюць любыя меркаванні, але трэба каб была павага паміж апанентамі, культурныя паводзіны, пошук кансэнсусу — словы, якія павінны быць зразумелы любому актыўнаму ўдзельніку Вікіпедыі. Plaga med (гутаркі) 22:05, 22 лютага 2024 (+03)
- Тэхнічныя праблемы трэба выпраўляць. Асабіста я нікога не крыўдзіў і не маю такой мэты. Наадварот, я хачу, каб людзі, якія карыстаюцца рознымі правапісамі знаходзіліся ў адзіным моўным асяроддзі і не канфліктавалі на моўнай глебе, пытанні палітыкі і маралі павінны быць адасобленыя ад пытанняў выбару правапісу. Так атрымліваецца, што вы і мяне не паважаеце. А як камунікаваць без павагі? У мяне ёсць свая аргументацыя выбару правапісу, у вас свая. Можам пра гэта асобна паразмаўляць, але не тут, ды й я вас не збіраюся пераконваць, у мяне такой мэты няма. Трэба таксама аддзяляць размовы пра правапіс ад размоў па справе, ужо колькі год прайшло, усё адное і тое ж, трэба нейк адкрывацца. Вось у Вікікрыніцах нейк ужываюцца два правапісы, працы да халеры, не да палемікі. Тут таксама робім агульную справу. Ёсць падзел, прыйдзецца пакуль з ім жыць, а пакуль, трэба супрацоўнічаць. У раздзеле be прапаноўвалі прыбраць спасылку, бо яе ў свае часы прыбралі з be-tarask, я лічу што гэта шлях у нікуды, глупства. Таму прапаную каб спасылкі былі і там, і там. Як у нас у краіне і ў мове штосьці злучыцца, калі мы самі, у супольнасці асветы маем такія драбязговыя звадкі, мову нянавісці... Plaga med (гутаркі) 20:34, 22 лютага 2024 (+03)
- Ад размоваў і супрацы ніхто не адмаўляецца. Але канкрэтна гэтая вашая ініцыятыва, на маю думку, ёсьць недарэчнай, бо з пункту гледжаньня здаровай чалавечай маралі мы з вамі знаходзімся ў няроўным становішчы: рабіць нейкія рэальныя крокі насустрач мусіць зусім не пацярпелы ад несправядлівых дзеяньняў, ня той, хто знаходзіцца ў аб'ектыўна горшым становішчы (так, дамэн be — гэта асноўны, «правільны» беларускі дамэн, а дамэн be-tarask — пабочны, што выяўляецца ў тым ліку пры індэксацыі ў пошукавіках). Ужо не кажу пра тое, што праз той перанос, дагэтуль існуе разнабой з be-tarask і be-x-old (у Вікізьвестках), а ў шмат якіх шаблёнах Вікісховішча спасылкі на артыкулы ў be-tarask, увогуле, перанакіроўваюцца на be. На жаль, пакуль асабіста я нейкіх сапраўдны прымірэнча-выпраўляльных ініцыятываў з вашага (у калектыўным сэнсе) боку ня бачыў, затое надоечы бачыў маніпуляцыю датычна Беларускай Вікіпэдыі разам з хамскімі выказваньнямі ў бок клясычнага моўнага стандарту ў адным мас-мэдыя (куды пісаць значна больш небясьпечна, чым у Беларускую Вікіпэдыю). І так, выбар наркамаўкі лічу маральна абгрунтаваным толькі ў выпадку аб'ектыўнай пагрозы-прымусу, у іншых выпадках — гэта дакладна не заслугоўвае ані паразуменьня, ані пагатоў нейкай павагі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:40, 22 лютага 2024 (+03)
- Канкрэтна я знаходжуся за мяжой з-за палітычнага пераследу, безупынна займаюся тым ці іншым актывізмам, мяне ніхто не прымушае. Падзел палітычны, але выбар правапісу асобным чалавекам — яго індывідуальная гісторыя, не трэба тут абагульняць. Каб не было дадумванняў, трэба размаўляць і супрацоўнічаць, ад замыкання ў сваёй бурбалцы і адмежавання на маю думку нічога плённага не будзе. Я прапаноўваю зрабіць такі маленькі сімвалічны жэст, не таму што дамен be нейкі правільны, а be-tarask — не, ці наадварот. Проста каб абедзве Вікіпедыі паказвалі, што мы робім агульную справу, распаўсюджваем беларушчыну, падтрымліваем родную мову, хоць і не сходзімся адносна правапісу і некаторых унутраных правілаў працы. Гэта не павінна нам перашкаджаць, а абодва правапісы — частка гісторыі і здабытак адной мовы. Plaga med (гутаркі) 19:21, 22 лютага 2024 (+03)
- Пане @Kazimier Lachnovič, вас не просяць рабіць спасылку на рускую Вікіпедыю, на Белту ці на штосьці там звязанае з рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна. Тыя падзеі, пра якія вы пішаце былі ўжо колькі гадоў таму. Праблема існавання двух Вікіпедый з’яўляецца не проста канфліктам унутры супольнасці бел Вікі, а частка агульнай праблемы беларускай моўнай супольнасці і беларускай нацыі агулам, праблеме гэтай ужо амаль сто год. Гэты палітычны канфлікт не вырашыцца Вікіпедыстамі і беларускай нацыяй у кароткатэрміновай перспектыве, але і не вырашыцца без нас. Да той пары, пакуль гэта не адбылося, наша беларускамоўная Вікісупольнасць можа або быць у нейкай сталай канфрантацыі і шукаць ворагаў, або супрацоўнічаць і ісці насустрач. Мне здаецца гэта было бы ў духу Вікіпедыі, бо мы ўсе робім агульную справу. Plaga med (гутаркі) 14:00, 22 лютага 2024 (+03)
- І так, наяўнасьць на галоўнай старонцы be.wikipedia.org спасылкі на Беларускую Вікіпэдыю (якая займала той дамэн у 2004—2007 гадох) — гэта ня нейкі «камплімэнт», а абавязак — з прычыны захопу і цяперашняга заняцьця асноўнага беларускага дамэну. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:34, 22 лютага 2024 (+03)
- Гутарка атрымалася працяглай. Вось што я скажу: я ня супраць інтэрвікаў на іншыя Вікіпэдыі і яны і дагэтуль тамака згаданыя, але схаваныя. Таксама я ня супраць наяўнасьці шаблёну be:Шаблон:Userbox/Супраць be-tarask. Так, існуе і моўны разьдзел і нейкая варожасьць, але я лічу, што схаваньне інтэрвікаў і забарона на нейкія шаблёны — гэта ўсё ад ворагаў. Такія дзеяньні не дададуць павагі, паразуменьня і добразычлівасьці. --Ліцьвін (гутаркі) 09:35, 23 лютага 2024 (+03)
Lacinka
[рэдагаваць крыніцу]13 hadoŭ tamu padymalasia pytannie ab pieravodzie Vikipiedyi na lacinku, alie tady abmierkavannie ničym nie skončylasia. Zaraz zmialisia i mahčymasci i ŭ celym situacyja.
Va ŭmovach kali isnuje 2 bielaruskamoŭnyja vikipiedyi, mnie padajecca lacinka boĺš pryvabila čytačoŭ, u tym liku dlia praktycy čytannia na lacincy. Jа nie vieda jak heta možna zrabić, alie hatovy ŭziacca za pieravod artykulaŭ i stvarennia novych na lacinkie.
---
13 гадоў таму падымалася пытанне аб пераводзе Вікіпедыі на лацінку, але тады абмеркаванне нічым не скончылася. Зараз змяліся і магчымасці і ў цэлым сітуацыя.
Ва ўмовах калі існуе 2 беларускамоўныя вікіпедыі, мне падаецца лацінка больш прывабіла чытачоў, у тым ліку для практыцы чытання на лацінцы.
Я не веда як гэта можна зрабіць, але гатовы ўзяцца за перавод артыкулаў і стварэння новых на лацінке.
--Zelyoniy.anton (гутаркі) 16:00, 10 красавіка 2023 (+03)
- Ужо ўздымалася гэтае пытаньне. Калі такое рабіць, то трэба наладзіць гэтак жа як гэта існуе цяпер у сэрбскім разьдзеле. Такім чынам, артыкулы павінны пісацца кірыліцай, але існаваць канвэртар дзеля пераключэньня на лацініцу. --Dymitr 16:21, 10 красавіка 2023 (+03)
- Калі маеце жаданьне пашыраць лацінку, то прапаную засяродзіцца на наступным пытаньні: Даданьне лацінкавых уласных назваў у шаблёны-карткі артыкулаў, бо ў цяперашніх умовах лацінка найперш прызнаецца для мэтаў нармальнага напісаньня беларускіх уласных назваў і імёнаў у іншамоўных тэкстах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:13, 11 красавіка 2023 (+03)
- Рэалізаваў азначанае вышэй для ўсіх вялікіх князёў літоўскіх (напрыклад Міндоўг). Маем безьліч артыкулаў пра беларускіх пэрсаналіяў і, на жаль, нідзе не падаецца лацінкавых напісаньняў імёнаў і прозьвішчаў. На жаль, ня маю рэсурсаў дадаць лацінкавыя напісаньні ў карткі да кожнага з гэтых артыкулаў. Калі маеце жаданьне папулярызаваць лацінку такім спосабам і вас цікавяць нейкая канкрэтная галіна (напрыклад, пісьменьнікі), то магу на ваш запыт дадаць у адпаведны шаблёны (напрыклад, {{Пісьменьнік}}) парамэтар «Лацінка», а вы ўжо зможаце паступова дадаваць лацінкавыя напісаньні ў карткі артыкулаў (вось прыклад такога даданьня для Войшалка). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:39, 12 красавіка 2023 (+03)
- Вітаю! Як жыцьцё? Ці ведаеце, які праставіць абраны артыкул на галоўнай старонцы ў адпаведнасьці з існымі шаблёнамі? З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:52, 12 красавіка 2023 (UTC+3)
- Вітаю. Зрабіў. Дзякую, што заўважылі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:49, 12 красавіка 2023 (+03)
- Вітаю! Як жыцьцё? Ці ведаеце, які праставіць абраны артыкул на галоўнай старонцы ў адпаведнасьці з існымі шаблёнамі? З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:52, 12 красавіка 2023 (UTC+3)
- Вітаю! Як маецеся? Беларускі клясычны правапіс у сучаснай нармалізацыі 2005 году існуе толькі кірыліцай і для кірыліцы. Калі ласка, засвойце найперш хоць бы адзін правапіс беларускай мовы на належным узроўні. Прынамсі «на лацінке» гэта ўжо прафанацыя. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:35, 12 красавіка 2023 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Стварыў дадзены шаблён для Галоўнай старонкі, таму прапаную яго скарыстаць замест Шаблён:Галоўная старонка/Іншыя Вікіпэдыі, як ужо зрабілі ў большасьці іншых разьдзелаў Вікіпэдыі суседніх краінаў. Спадарожна варта прыбраць адпаведныя зьвесткі пра катэгорыі з шапкі Галоўнай старонкі, што дазволіць яе разгрузіць. Буду ўдзячны за кожнае меркаваньне з гэтай нагоды ў рамках мэты Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка, якая прадугледжвае «паляпшэньне зьнешняга выгляду гэтай старонкі, прадумваньне блёкаў, зь якіх яна павінна складацца, працу над стварэньнем і падтрыманьнем актуальнасьці той інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў гэтых блёках». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:59, 1 чэрвеня 2022 (UTC+3)
- Паспрабаваў перарабіць і, на маю думку, выглядае горш, чым было. Зноў такі, на мой густ, цяперашні мінімалістычны дызайн бяз тых дадатковых выяваў (мабыць, ня надта удалых з мастацкага пункту гледжаньня) больш стылёва выглядае. Плюс сам выбар катэгорыяў цяпер выглядае больш удалым, я б хіба толькі зьмяніў месцамі разьдзелы Беларусь і Сусьвет, каб акцэнтаваць прыярытэты ў бягучых умовах. Увогуле, параіў бы дзесьці зрабіць старонку-макет меркаванага выгляду галоўнай старонкі, каб было адразу відаць вынік. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:13, 6 чэрвеня 2022 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Прапаную вярнуць вышэйзгаданы шаблён, як больш надзённы паводле абнаўленьня зьместу, уверх галоўнай старонкі замест Шаблён:Ці ведаеце вы, які апошні раз абнаўляўся амаль 5 месяцаў таму. Буду ўдзячны за ўсялякія меркаваньні з гэтай нагоды ў рамках мэты Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка, якая прадугледжвае «паляпшэньне зьнешняга выгляду гэтай старонкі, прадумваньне блёкаў, зь якіх яна павінна складацца, працу над стварэньнем і падтрыманьнем актуальнасьці той інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў гэтых блёках». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:46, 5 траўня 2022 (UTC+3)
- Здаецца, ніхто ня супраць. Зьмяніў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:15, 10 траўня 2022 (+03)
Літоўская шляхта
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, падумайце аб перакладзе англамоўнага артыкула пра Літоўская шляхта і дапаўненні да англамоўнай версіі (Lithuanian nobility).
Інтэрвікі на галоўнай
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, пасьля абмеркаваньня (вось тут:Вікіпэдыя:Форум#Інтэрвікі галоўнай старонкі), адміністратары могуць абнавіць сьпіс інтэрвікі на галоўнай старонцы (абароненай ад правак). Здаецца формула ТОП-9+суседзі (+Be) даволі лягічная.--Mr. Spock абм 10:16, 4 студзеня 2014 (FET)
On the English Wikipedia, we started a project called TAFI. Each week we identify underdeveloped articles that require improvement. Our goal is to use widespread collaborative editing to improve articles to Good article, Featured article or Featured list quality over a short time frame.
This is all about improving important articles in a collaborative manner, and also inspiring readers of Wikipedia to also try editing. We think it is a very important and interesting idea that will make Wikipedia a better place to work. It has been very successful so far, and the concept has spread to the Hindi Wikipedia where it has been well received.
We wanted to know if your Wikipedia was interested in setting up its own version of TAFI. Please contact us on our talk page or here if you are interested.--Coin945 (talk) 17:48, 2 September 2014 (UTC)
Wikimania 2015 scholarships
[рэдагаваць крыніцу]Dear Wikimedians,
Wikimedia Polska Association will fund up to two international scholarships to this year’s Wikimania conference, to take place in Mexico City, on July 15-19, 2015, covering air fare, conference fee, accomodation and insurance. See here for information on how to apply for the scholarship, what the requirements are and how to contact us. Feel free to distribute this message to any relevant Wiki pages and mailing lists. On behalf of the WIkimedia Polska Scholarship Commitee, Wpedzich (гутаркі) 22:11, 24 лютага 2015 (MSK)
- Dear Wikimedians, Wikimedia Polska Association has made a decision to fund two more scholarships for this year’s Wikimania, to be hosted in Mexico City 15-19 July 2015. The procedure is identical to the one described here, so if you have not applied, but meet the criteria and would like to attend WIkimedia’s biggest international event, please submit your application until April 23, midnight. Kind regards, Wpedzich (гутаркі) 10:56, 19 красавіка 2015 (MSK)
Просьба
[рэдагаваць крыніцу]Замест → «Катэгорыя:Беларусь|Беларусь» зрабіце → «Партал:Беларусь|Беларусь» (там ёсьць рубрыка № 19, дрэва каталёгаў «Катэгорыі артыкулаў»). --✍ Крупскі Алег гут · ун @ 09:32, 18 верасьня 2015 (MSK)
- А з астатнімі як быць? «Катэгорыя:Галоўная|Сусьвет» і інш…? Vit Koz (гутаркі) 15:17, 11 ліпеня 2016 (MSK)
Wikimania 2016 scholarships
[рэдагаваць крыніцу]Dear Wikimedians,
As every year, Wikimedia Polska Association is accepting scholarship requests for this year’s Wikimania, to be held at the Italian town of Esino Lario, June 22-28. The scholarship encompasses travel expenses, accomodation, insurance and the possible conference fee. Please submit your requests by email to wikimania@wikimedia.pl from March 14, 00:00:01 (CET) by March 27, 23:59:59 (CET). Up to two international scholarships will be funded. The scholarship request, submitted in English or Polish, ought to contain:
- short description of your activity within the Wikimedia movement, your real name, your global username or local usernames, Wikimedia activity outside project editing (including local chapter activity), prior input into the Wikimedia conferences, especially international ones;
- information about your desired participation in the conference: planned or submitted lectures or other activities during Wikimania or its associated events;
- information about your forecast activity in pre- and post-conference activities, with the justification for participating in these non-core conference activities;
- declaration of your command of English sufficient to actively participate in the conference;
- information about the international airport closest to your place of residence;
- declaration of being 18 years or older; in case of younger applicants, 16-18, a scan of a parent’s or legal guardian’s consent to the participation in the conference;
- the information on citizenship(s) held;
- agreement to provide and process your personal data (name, address, bank account details, passport number) if the scholarship is granted. Please, do not provide these personal details in the application itself, apart from your real name.
On the behalf of the Scholarship Commitee, Wpedzich (гутаркі) 22:55, 13 сакавіка 2016 (MSK)
- Please use for this. Translated. --Taravyvan Adijene 10:15, 14 сакавіка 2016 (MSK)