Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Расьнянскі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ёсьць адмысловае правіла ў БКП-2005, 33і: -ен-: Зэльв|а – зэльвенскі, Лёзн|а – лёзьненскі, Нарв|а – нарвенскі, Сянн|о – сеньненскі, Узд|а – узьдзенскі. Маем Расьненскі сельсавет (Сеньненскі раён) з цэнтрам у вёсцы Ра́сна, маем Расьненскі сельсавет (Дрыбінскі раён) з цэнтрам у вёсцы Ра́сна і вось я бачу Расьнянскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ра́сна. Колькі гэтае будзе яшчэ працягвацца? Колькі яшчэ часу ўдзельнік з Новахростаў будзе цягнуць у Вікіпэдыю відавочна памылковыя назвы? Ці ўдзельнік з Новахростаў ня ведае, што для іншых сельсаветаў у іншых нармаўскіх крыніцах для гэтых сельсаветаў таксама выкарыстоўвацца форма Расьнянскі сельсавет? Вось усё атрымліваецца як і з Заходзкімі сельсаветамі. Усюды і заўсёды пісалі згодна з правіламі беларускай мовы, але знаходзяцца неадукаваныя супрацоўнікі на месцах, а тутака маем неадукаванага і непасьлядоўнага адміністратара, якія іх памылкі цягне ў Вікіпэдыю. Можа хопіць абражаць беларускую мову? --Ліцьвін (гутаркі) 14:44, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Добра, што вы вырашылі нарэшце пачытаць правілы і ў прыватнасьці той пункт, які вы старанна ігнаравалі ў Абмеркаваньне:Заходаўскі сельсавет. Але варта ўсё ж чытаць пункт цалкам: «-ан- (-ян-): Амэрык|а — амэрыканскі, Волг|а — валжанскі, Ворш|а — аршанскі, Карм|а — кармянскі, Кругл|ае — круглянскі, Нарач — нарачанскі, Нароўл|я — нараўлянскі, Паперн|я — папярнянскі, Пціч — пцічанскі». --Red_Winged_Duck 21:09, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык што адрозьніваецца, што прымяняюцца розныя правілы? --Ліцьвін (гутаркі) 21:17, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
У адным раёне кажуць так, у іншым інакш. Ніякія правілы не парушаныя, значыць, абедзьве назвы правільныя, гэта завецца варыятыўнасьцю мовы. Ёсьць Дубрава, а ёсьць Дуброва, ёсьць Брады і Броды і г. д. --Red_Winged_Duck 21:32, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Тады чаму вы выдалілі назву? --Ліцьвін (гутаркі) 21:36, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Таму што на такую назву не было крыніцы. --Red_Winged_Duck 21:39, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А БКП-2005 ужо не падыходзіць? --Ліцьвін (гутаркі) 21:47, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А дзе ў БКП гэтая назва? --Red_Winged_Duck 21:51, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А навошта вам у БКП-2005 менавіта гэтая назва? Ёсьць правіла, ёсьць прыклады ўжываньня, глядзіце старонку-неадназначнасьць Расьненскі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 22:05, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
БКП толькі дазваляе пісаць ці так, ці так, а вось якое менавіта напісаньне ўжываецца для пэўнага сельсавету — на гэта патрэбная асобная крыніца. --Red_Winged_Duck 22:08, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось прапанова аб перайменаваньні Расьненскага сельсавету у Расьнянскі. Заўважце, на афіцыйным узроўні выкарыстоўваецца менавіта назва Расьненскі. ФКДАРБ таксама сьцьвярджае, што афіцыйная назва Расьненскі. А вось ці перайменавалі афіцыйна сельсавет невядома, тутака адпаведнага рашэньня няма. І калі сельсавет нават і афіцыйна і пераймянуюць, то я лічу, што асноўнай назвай павінна застацца гістарычная назва — Расьненскі сельсавет. Бо нават у прапанове гаворыцца, што гэтае робіцца толькі для ўніфікацыі расейскай назвы. Зноў прывітаньне савецкія часы. Якія беларускія назвы? Галоўнае ўніфікаваць расейскую назву. Ну што вяртаем гістарычную назву? --Ліцьвін (гутаркі) 22:37, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Па-першае, вось. Па-другое, нават па вашай спасылцы сказана: «В то же время по документам самого сельсовета он называется «Ряснянский», что соответствует нормативному справочнику «Названия населенных пунктов Республики Беларусь. Брестская область», согласованному с Топонимической комиссией при Совете Министров Республики Беларусь и утвержденному Государственным комитетом по имуществу Республики Беларусь». Таму яго гістарычная назва менавіта «Расьнянскі», а ўдакладнялі расейскую назву менавіта таму, што яна не адпавядала ў дакумэнтах беларускай, але цяпер ужо адпавядае. --Red_Winged_Duck 22:56, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ну вось і вы пацьвердзілі, што гістарычная назва менавіта Расьненскі сельсавет. Тое што яго перайменавалі зразумела, але гэта як і з Поразава і з шматлікімі іншымі населенымі пунктамі і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Трэба каб асноўнай назвай была гістарычная, а вось пасьля гістарычнай назвы зьмясьціць удакладненьне: «(з 2013 году — Расьнянскі сельсавет)». Пры гэтым у гісторыі больш падрабязьней пра ўсё гэтае напісаць. Добра, я трохі пазьней усё зраблю. --Ліцьвін (гутаркі) 23:19, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі вы пра рашэньне, то там ідзе гаворка толькі пра зьмену расейскай назвы. А гістарычная назва Расьнянскі, што пацьвярджаецца вашай спасылкай. Таму перанос пад любую іншую назву будзе неабгрунтаваным. --Red_Winged_Duck 23:30, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Г.зн. вы сьцьвярджаеце, што з 1940 году па-беларуску сельсавет называўся Расьнянскі, а па-расейску Рясненский? --Ліцьвін (гутаркі) 23:35, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Менавіта так, бо так вынікае з тлумачэньня, чаму зьявілася неабходнасьць выправіць расейскую назву: «Необходимость принятия данного решения вызвана тем, что в едином реестре административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь название данного сельсовета на русском языке пишется „Рясненский“». Заўважце, гаворкі пра беларускую назву няма, адпаведна, у рэестры яна была правільная і выпраўляць яе не было патрэбы. --Red_Winged_Duck 23:41, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я больш дэталёва дасьледую гэтае пытаньне. --Ліцьвін (гутаркі) 00:37, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вось, што я знайшоў. Форма назвы «Расьненскі сельсавет» сустракаецца: Radzima.net, Брэсцкая абласная бібліятэка, Зьвязда (артыкул ад 6 красавіка 2018 году), СБ (артыкул ад 22 траўня 2017 году), Упраўленьне культуры берасьцейскага аблвыканкама (некалькі разоў сустракаецца толькі форма «Расьненскага»). Так, гэтага мала, каб згадаць гэтую форму назвы ў артыкуле, але пры гэтым лічу, што перанакіраваньне і іншыя значэньні ў артыкуле маюць права застацца. --Ліцьвін (гутаркі) 03:05, 15 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Я ня супраць перанакіраваньня, хіба што можна іншыя значэньні замяніць на шаблён {{Ня блытаць}}. --Red_Winged_Duck 10:17, 15 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Сапраўды, так будзе лепш. --Ліцьвін (гутаркі) 12:17, 15 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

У ГВБ 4-2 згадваецца формы «Расьненскі сельсавет» (с. 68) і «Расьнянскі сельсавет» (с. 69). Дарэчы, я бачу, што формы «Расьненскі» і «Расьнянскі» зьяўляюцца раўназначнымі і агульнаўжывальнымі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:14, 26 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Перайменаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Штосьці ўсе спасылкі зламаліся. Можа хтосьці дапаможа іх зноў знайсьці. --Ліцьвін (гутаркі) 12:43, 26 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Знайшоў. --Ліцьвін (гутаркі) 12:48, 26 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Адміністрацыйны цэнтар

[рэдагаваць крыніцу]

Я яшчэ ніколі не сустракаў такую заблытаную сытуацыю з назвамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі. Яшчэ дадам да таго, што я ўжо ўнёс у артыкул:

  1. Зьвесткі з ФКДАРБ пра адміністрацыйны цэнтар у вёсцы Абяроўшчына ў пэрыяд з 1954 году да 1981 году я не дадаваў у артыкул, бо яны выглядаюць неяк зусім фантастычнымі;
  2. На тапаграфічнай мапе 1985 году вёска называецца Рясно, а на тапаграфічнай мапе 2003 году — Нов. Рясна.

Магчыма ўсё ж некалькі разоў вёску пераймяноўвалі з Новай Расны ў Расну. Не разумею як такое і ўсё іншае магло здарыцца. --Ліцьвін (гутаркі) 15:15, 26 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]