Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча)
Інстытут нацыянальнае памяці | |
Знак ІПН | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ІПН |
Дата ўтварэньня | 19 студзеня 1999 (25 гадоў таму) |
Від | дзяржаўная ўстанова |
Задача | пасьследваньне злачынстваў нацыстаў і СССР супраць грамадзянаў міжваеннае Польшчы і ПНР |
Сядзіба | м. Варшава, Польшча |
Службовыя мовы | польская |
Старшыня | Караль Наўроцкі |
Дадатак | |
Расходы | 398 526 млн злт[1] |
Колькасьць работнікаў | 2541[1] |
Старонка ў сеціве | ipn.gov.pl |
Інстытут нацыянальнае памяці ў Вікісховішчы |
Інстытут нацыянальнае памяці (па-польску: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu) — дзяржаўная гісторыка-архіўная ўстанова ў Польшчы, якая займаецца вывучэньнем дзейнасьці органаў дзяржбясьпекі Польшчы ў час 1944—1990 гг., а таксама органаў бясьпекі Трэцяга Рэйха і СССР з мэта расьследаваньня злачынстваў у адносінах да польскіх грамадзян у гэты час, а таксама ажыцьцяўленьня люстрацыйных працэдур.[2] У руках палітыкаў правага толку інстытут стаў важным сродкам, прыладай для ажыцьцяўленьня гістарычнай палітыкі[3]. Адна з базавых ідэй гістарычнай палітыкі ІНП — «тэорыя дзьвюх акупацый», нацысцкай і савецкай, то бок замена адной акупацыі іншай. Інстытут нацыянальнай памяці вядомы як ініцыятар так званага закона аб дэкамунізацыі. У адпаведнасьці з гэтым лістом прайшла хваля перайменаваньняў вуліц, завулкаў і плошчаў а таксама былі зьнесены многія помнікі, абеліскі, бюсты, мэмарыяльныя дошкі, надпісы і знакі. Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці, ён закране больш чым 450 помнікаў па ўсёй краіне, 230 зь якіх — помнікі салдатам Чырвонай Арміі. ІНП створаны ў адпаведнасьці з Законам аб Інстытуце нацыянальнай памяці — камісыя па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа ад 18 сьнежня 1998 г. (па-польску: Ustawa z dnia 18 grudnia 1998 r. o Instytucie Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu)[4].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Функцыі ІНП, згодна з Законам, ўключаюць:
- улік, назапашваньне, захоўваньне, апрацоўку, публікацыю, забесьпячэньне захаванасьці і доступу да дакумэнтаў дзяржаўных органаў бясьпекі Польшчы за час з 22 ліпеня 1944 г. па 31 ліпеня 1990 г., а таксама органаў бясьпекі Трэцяга Рэйха і СССР, якія тычацца:
- а) зьдзейсненых у адносінах да асобаў польскай нацыянальнасьці ці польскіх грамадзянаў іншых нацыянальнасьцяў у час зь 1 верасьня 1939 г. па 31 ліпеня 1990 г.:
- нацысцкіх злачынстваў,
- камуністычных злачынстваў,
- іншых злачынстваў, якія зьяўляюцца злачынствамі супраць міру, чалавечнасьці або ваеннымі злачынствамі,
- б) іншых рэпрэсій па палітычным матывам, якія праводзіліся службовымі асобамі польскіх органаў сьледзтва, юстыцыі або асобамі, якія дзейнічалі па іх ўказаньню
- а) зьдзейсненых у адносінах да асобаў польскай нацыянальнасьці ці польскіх грамадзянаў іншых нацыянальнасьцяў у час зь 1 верасьня 1939 г. па 31 ліпеня 1990 г.:
- расьследаваньне названых злачынстваў;
- абарону асабовых дадзеных асоб, якіх датычаць дакумэнты, сабраныя ў архіве ІНП;
- адукацыйную дзейнасьць.
У адпаведнасьці з законам Польскай Рэспублікі ад 15 сакавіка 2007 г., на Інстытут нацыянальнай памяці ўскладзена ажыцьцяўленьне люстрацыйных працэдур у дачыненьні да грамадзян Польшчы, якія трапляюць пад дзеяньне закона аб люстрацыі.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад ІНП ўваходзяць:
- Рада
- Старшыня
- Галоўная камісыя па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа
- Бюро выдачы і архіваваньня дакумэнтаў
- Бюро грамадзкай навукі
- Люстрацыйнае бюро
- 11 аддзелаў ІНП, разьмешчаных у гарадах, якія зьяўляюцца сядзібамі апэляцыйных судоў
- 7 прадстаўніцтваў аддзелаў
Старшыня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіруе работай ІНП старшыня, які абіраецца Соймам на пяцігадовы тэрмін.
Старшыні ІНП:
- Лявон Керэс
- 30 чэрвеня 2000 года — 30 чэрвеня 2005
- 1 ліпеня — 29 сьнежня 2005 г. (выконваючы абавязкі)
- Януш Куртыка
- 29 сьнежня 2005 — 10 красавіка 2010
- Францішак Грычук
- 11 красавіка 2010 г. — 28 чэрвеня 2011[5]
- Лукаш Камінскі 10 чэрвеня 2011 г.[6] — 22 ліпеня 2016
- Яраслаў Шарэк
- 22 ліпеня 2016[7] — 23 ліпеня 2021 г.
- Караль Наўроцкі
- 23 ліпеня 2021 г.[8]
Галоўная камісыя па расьследаваньні злачынстваў супраць польскага народа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная камісыя па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа (па-польску: Główna Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu) уваходзіць у склад ІНП у якасьці асноўнага сьледчага органа.
Узначальвае Галоўную камісыю дырэктар — па пасадзе, намесьнік генэральнага пракурора Польшчы. З 15 лютага 2007 года гэты пост займае Дарьюш Габрэл.
Камісыя працягвае дзейнасьць створанай у 1945 Галоўнай камісыі па даследаваньню нямецкіх злачынстваў у Польшчы (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni Niemieckich w Polsce), якая з моманту стварэння актыўна ўзаемадзейнічала з Камісіяй ААН па расследаванню ваенных злачынстваў (UNWCC) з штаб-кватэрай у Лондане.
З 1949 па 1984 яна называлася Галоўнай камісыяй па дасьледаваньню гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce).
У 1984 яна ў чарговы раз зьмяніла назву і стала называцца Галоўнай камісыяй па дасьледаваньню гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы — Інстытутам нацыянальнай памяці (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce – Instytut Pamięci Narodowej).
З 1991 г. вобласьць дасьледаваньняў Камісыі была пашырана, а яе назва была зноў зьменена — Галоўная камісыя па дасьледаваньню злачынстваў супраць польскага народа — Інстытут нацыянальнай памяці (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu – Instytut Pamięci Narodowej).
У 1998 г. гэтая арганізацыя была ліквідаваная, а яе архівы былі перададзеныя зноў створанай установе — Інстытуту нацыянальнай памяці — камісыі па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа (па-польску: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu).
Сьледчыя дзеяньні ў дачыненні да нацысцкіх злачынстваў (напрыклад, якія тычацца асоб, якія пражываюць на тэрыторыі Нямеччыны), праводзяцца ІПН ва ўзаемадзеяньні з Цэнтрам дасьледаваньня нацыянал-сацыялістычных злачынстваў (па-нямецку: Zentrale Stelle der Landesjustizverwaltungen zur Aufklärung Nationalsozialistischer Verbrechen) у Людвігсбургу, створаным у 1958.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы верасьня 2007 г. на сайце ІНП была пачата публікацыя сьпісаў грамадзян, якія супрацоўнічалі з органамі дзяржбяспекі ПНР. Публікацыя ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з прынятым 14 сакавіка 2007 «Законам аб люстрацыі». Па словах дырэктара ІНП Януша Куртыкі, увесь працэс публікацыі павінен быў заняць не менш за шэсьць гадоў. Акрамя імя кожнага чалавека файлы ўтрымліваюць агентурную мянушку, а таксама падрабязнасьці яго адносін са спэцслужбамі. У першы апублікаваны сьпіс трапілі прэзідэнт і прэм’ер-міністр Польшчы на той момант Лех і Яраслаў Качынскі (як дысыдэнты, за якімі вялося сачэньне), спікеры абедзьвюх палат парлямэнта, а таксама члены Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў[9].
Нягледзячы на тое, што духоўныя асобы ў Польшчы не падлягаюць люстрацыі, Архібіскупа Станіслава Вельгуса, мітрапаліта Варшаўскага, па матэрыялах ІНП абвінавацілі ў супрацоўніцтве са Службай бясьпекі. Нават Папа рымскі Бэнэдыкт XVI і прымас Польшчы, біскуп Гнезна Юзаф Глемп не змаглі абараніць архібіскупа.[10]. Таксама ІНП выказвалася за ліквідацыю помнікаў савецкім воінам якія загінулі на тэрыторыі Польшчы[11].
Адна з базавых ідэй ІНП — «тэорыя дзьвюх акупацый», нацысцкай і савецкай.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Люстрацыя ў Польшчы
- Бюро па дакумэнтацыі і расследаваньнію злачынстваў камунізму (Чэхія)
- Інстытут па расследаванню камуністычных злачынстваў у Румыніі
- Пераадоленне мінулага
- Украінскі інстытут нацыянальнай памяці
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Informacje o działalności IPN w okresie 1 stycznia 2020 r. – 31 grudnia 2020 r.
- ^ Афіцыйны сайт ІНП (пол.) (анг.)
- ^ Урокі гісторыі
- ^ Ustawa z dnia 18 снежань 1998 r. o Instytucie Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu
- ^ Біяграфія на сайце ІНП(недаступная спасылка) Архіўная копія на Wayback Machine
- ^ Біяграфія на сайце ІНП Архіўная копія на Wayback Machine
- ^ Dr Jarosław Szarek złożył przed Sejmem ślubowanie na prezesa IPN. pap.pl (2016-07-22).
- ^ Dr Karol Nawrocki złożył przed Sejmem ślubowanie na prezesa IPN. pap.pl (2021-07-23).
- ^ Польшча ўспомніла агентаў бяспекі. Коммерсант. 27 верасня 2007
- ^ Януш Куртыка: «Гістарычная палітыка — гэта справа дзяржавы» — Газета — Люстэрка тыдня. Украіна Архіўная копія ад 7 чэрвеня 2014 г.
- ^ Paweł Majewski (10-01-2014) IPN включается в борьбу за ликвидацию варшавского памятника «Четырех спящих». Rzeczpospolita. Архіўная копія ад 13 студзеня 2014 г., </ref,http://wyborcza.pl/1,95892,16077975,Warszawiacy_w_obronie_pomnika__Czterech_Spiacych_.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Камісіі па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа Архівавана 22 кастрычніка 2017.
- Институт национальной памяти благодарен Обществу «Мемориал» Архівавана 5 снежня 2014.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|