Перайсьці да зьместу

Індыра Гандзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Індыра Гандзі
гіндзі: इन्दिरा प्रियदर्शिनी गान्धी
19 ліпеня 1984 — 31 кастрычніка 1984
Папярэднік Нарасымга Рао[d]
Наступнік Раджыў Гандзі
14 студзеня 1980 — 31 кастрычніка 1984
Папярэднік Чаран Сынгг[d]
Наступнік Раджыў Гандзі
24 студзеня 1966 — 24 сакавіка 1977
Папярэднік Гулзарылал Нанда[d]
Наступнік Марарджы Дэсаі[d]
1964 — 1984
14 студзеня 1980 — 15 студзеня 1982
Папярэднік Чыдамбарам Субраманям[d]
Наступнік Рамасвамі Вэнкатараман[d]
27 чэрвеня 1970 — 4 лютага 1973
Папярэднік Яшвантрао Чаван[d]
Наступнік Ума Шанкар Дыкшыт[d]
16 ліпеня 1969 — 27 чэрвеня 1970
Папярэднік Марарджы Дэсаі[d]
Наступнік Яшвантрао Чаван[d]
1964 — 1966
Папярэднік Сат’я Нараян Сынга[d]
Наступнік Кадардас Калідас Шаг[d]
30 лістапада 1975 — 20 сьнежня 1975
Папярэднік Сваран Сынгг[d]
Наступнік Бансі Лал[d]
6 верасьня 1967 — 13 лютага 1969
Папярэднік Магамэдалі Курым Чагла[d]
Наступнік Дынэш Сынгг[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 лістапада 1917(1917-11-19)[1][2][3][…]
Памерла: 31 кастрычніка 1984(1984-10-31)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Фэроз Гандзі[d]
Дзеці: Раджыў Гандзі і Санджай Гандзі[d]
Бацька: Джавагарлал Нэру[5]
Маці: Камала Нэру[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Індыра Прыядаршыні Гандзі (гіндзі: इन्दिरा प्रियदर्शिनी गान्धी; 19 лістапада 1917 году — 31 кастрычніка 1984 году) — індыйская палітыкіня і цэнтральная фігура Індыйскага нацыянальнага кангрэса. Яна была абрана трэцім прэм’ер-міністрам Індыі ў 1966 годзе, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. Гандзі была дачкой Джавагарлала Нэру, першага прэм’ер-міністра краіны. Пасаду прэм’еркі займала з студзеня 1966 году па сакавік 1977 году і зноўку з студзеня 1980 году да свайго забойства ў кастрычніку 1984 году. Такім чынам, Гандзі ўваходзіць да ліку палітыкаў з самым доўгатэрміновым знаходжаньнем на чале Індыі.

Падчас прэм’ерства Нэру з 1947 па 1964 гады Гандзі лічылася ключовай памочніцай і суправаджала бацьку у ягоных шматлікіх замежных паездках. Яна была абрана прэзыдэнткай Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў 1959 годзе. Па сьмерці бацькі ў 1964 годзе яна была прызначана сяброўкай Радж’я Сабгі і сталася сяброўкай кабінэту міністраў, атрымаўшы пасаду міністра інфармацыі і вяшчаньня Індыі ва ўрадзе Лала Багадура Шастры. На выбарах у парлямэнцкае кіраўніцтва партыі Кангрэса, якія адбыліся ў пачатку 1966 году пасьля сьмерці Шастры, яна перамагла свайго суперніка Марарджы Дэсаі і стала прэм’ер-міністаркай краіны.

За часам свайго кіраваньня Гандзі была вядомая сваімі палітычнымі недахопамі і беспрэцэдэнтнай цэнтралізацыяй улады. Яна ўвязалася на вайну з Пакістанам у падтрымку руху незалежнасьці і вайны за незалежнасьць ва Ўсходнім Пакістане, што прывяло да перамогі Індыі і стварэньня Банглядэшу, а таксама ўзмацьніла ўплыў Індыі на рэгіён Паўднёвай Азіі. Спасылаючыся на сэпаратысцкія тэндэнцыі, і на адказ на заклік да рэвалюцыі, Гандзі аб’явіла надзвычайнае становішча, якое трывала з 1975 па 1977 гады, калі асноўныя грамадзянскія свабоды былі здушаныя, а прэса была вымушаная праходзіць праз цэнзуру. У гэты ж час узмацьніўся дзяржаўны гвалт[6]. У 1980 годзе яна вярнулася да ўлады пасьля свабодных і справядлівых выбараў. Пасьля таго, як Гандзі загадала правесьці ваенную апэрацыю «Блакітная зорка» з мэтай штурму Залатога храму, ейныя ўласныя ахоўнікі і сыкхаўскія нацыяналісты зладзілі пасьпяховы замах на яе 31 кастрычніка 1984 году.

У 1999 годзе Індыра Гандзі была названая «Жанчынай тысячагодзьдзя» ў інтэрнэт-апытаньні, зладжаным BBC[7]. У 2020 годзе на думку рэдакцыі часопіса Time яна ўвайшла ў лік 100 самых уплывовых жанчынаў у сьвеце, якія вызначылі мінулае стагодзьдзе[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]