Імянін (Дарагічынскі раён)
Імянін | |
трансьліт. Imianin | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Дарагічынскі |
Сельсавет: | Імянінскі |
Вышыня: | 160 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 681 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1644 |
Паштовы індэкс: | 225853 |
СААТА: | 1220839031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′16″ пн. ш. 24°54′28″ у. д. / 52.23778° пн. ш. 24.90778° у. д.Каардынаты: 52°14′16″ пн. ш. 24°54′28″ у. д. / 52.23778° пн. ш. 24.90778° у. д. |
± Імянін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Імяні́н[1] (таксама: Тарака́нь[1]) — вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 4 км на поўнач ад шашы М10. Імянін уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Імянінскага сельсавету.
Назва вёскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адметна, што афіцыйная назва вёскі дастаткова рэдка ўжываецца вяскоўцамі і жыхарамі навакольных вёсак, асабліва сярод насельніцтва сталага ўзросту. Часьцей карыстаюцца мясцовай назвай — Торокань (мясцовы дыялект). Афіцыйная назва ўжываецца пераважна ў множным ліку — Імініны (мясцовы дыялект).
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуе адзіная ў Імянінскім сельсавеце сярэдняя школа, большасьць школьнікаў працягвае адукацыю пасьля заканчэньня васьмігадовай школы менавіта тут. Пры школе ў зімовы пэрыяд працуе інтэрнат, дзе на некаторы час знаходзяць прыстанак шкаляры навакольных вёсак. Вясной, летам і ўвосень вучняў прывозяць на заняткі калгасныя грузавыя машыны альбо аўтобусы, некаторыя дабіраюцца да школы на роварах.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 681 чалавек
- 1999 год — 753 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 120—121