Мосткі
Выгляд
| Мосткі, трансьліт. Mostki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Дарагічынскі |
| Сельсавет | Імянінскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°18′28″ пн. ш. 24°55′50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 78 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1644 |
| Нумарны знак | 1 |
| Мосткі на мапе Беларусі ± Мосткі | |
Мо́сткі[1] — вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Мосткі ўваходзяць у склад Імянінскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 78 чалавек
- 1999 год — 135 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уласнай школы вёска ня мае, школьнікі наведваюць васьмігадовую школу ў Дзераўной, якая ляжыць на адлегласьці 1—3 кілямэтраў ад Мостак. Ёсьць свая лаўка. З раённым цэнтрам вёска зьвязаная аўтобусным маршрутам Дарагічын — Мосткі, аўтобусы ходзяць кожны дзень на досьвітку і ўвечары. Шмат вяскоўцаў працуе ў Дзераўной. На ўезьдзе ў населены пункт зь дзераўнянскага кірунку перад пачаткам вёскі стаіць крыж.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 120