Перайсьці да зьместу

Ільля Цішуроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Цішуроў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 кастрычніка 2004(2004-10-27)[1] (20 гадоў)
Рост 184 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Цэнтар футболу[d] 28 (44)
2024—4 Слуцак 22 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.

Ільля́ Цішуро́ў (нар. 27 кастрычніка 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Слуцку».

Выхаванец футбольнай акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2021 годзе далучыўся да структуры берасьцейскага «Руха», дзе працягнуў выступаць на юнацкім узроўні. Пасьля таго як «Рух» быў ліквідаваны ў 2022 годзе, гулец застаўся ў ягонай моладзевай сэкцыі, якая атрымала назву «Цэнтар футболу». У ліпені 2022 году быў арандаваны сталічным «Энэргетыкам»-БДУ[3], дзе браў удзел у матчах дублюючага складу. У 12 матчах адзначыўшы 8 галамі. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў Берасьце, дзе з «Цэнтрам футболу» рыхтаваўся да дэбюту ў Другой лізе. Цягам сэзону быў ключавым футбалістам каманды, дзе за сэзон здолеў зарабіць на свой рахунак 44 галы[4]. Паводле вынікаў сэзону з камандай здабыў бронзавыя мэдалі айчыннага першынства, што дало мажлівасьць клюбу прыяднацца да Першай лігі. На пачатку 2024 году стала вядома аб тым, што клюб адмовіцца ў падвышэньня ў статусе, а сам гулец атрымаў статус вольнага агента.

У лютым 2024 году выпраўляўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама», але камандзе не падыйшоў. У лютым 2024 году поруч зь іншым былым гульцом «Цэнтру футболу» Аляксеем Сямёнавым склаў працоўнае пагадненьне з «Слуцкам»[5][6]. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 17 сакавіка 2024 году ў матчы супраць «Гомлю», зьявіўшыся на полі на 67-й хвіліне.

У лістападзе 2022 году гулец атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў), у складзе якой дэбютаваў 17 чысла ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]