Перайсьці да зьместу

Аляксей Сямёнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Сямёнаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сьнежня 2002(2002-12-17)[1] (21 год)
Рост 184 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023 Цэнтар футболу[d] 29 (4)
2022 Энэргетык-БДУ 4 (0)
2024—4 Слуцак 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 кастрычніка 2024.

Аляксей Сямёнаў (нар. 17 сьнежня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».

Выхаванец гарадзенскага «Белкарду». У 2017 годзе перабраўся ў берасьцейскае «Дынама», дзе з 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе таксама гуляў за дубль. У сэзоне 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, а ў ліпені 2022 году абаронца, які далучыўся да структуры ЦРФ, быў аддадзены ў арэнду ў «Энэргетык»-БДУ[3]. 3 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме і пазьней быў заменены. Пасьля гуляў пераважна за клюбны дубль, зрэдку зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. У лютым 2023 году пакінуў сталічны клюб[4].

Сэзон 2023 году правёў у складзе «Цэнтру футболу» ў Другой лізе. У лютым 2024 году, пасьля таго як клюб зьняўся з дарослых спаборніцтваў, перайшоў у «Слуцак»[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]